Пуцін зняславіўся, спрабуючы «адказаць» на візіт Зяленскага ў Бахмут
16- 21.12.2022, 8:45
- 30,396
Лінія фронту была… у Растове.
Уладзімір Пуцін, верагодна, быў у Растове-на-Доне, а не на фронце / скрыншот з відэа
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 снежня паехаў у Бахмут – у гэтым горадзе Данецкай вобласці ідуць адны з самых лютых баёў з расейскімі акупантамі.
Пасля гэтай навіны ў Крамлі паспяшаліся заявіць, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін таксама быў на фронце. Зрэшты, традыцыйна гэта аказалася няпраўдай – журналісты-расследавальнікі запэўніваюць, што гаспадар Крамля быў у Растове-на-Доне.
Адзначым, першым, хто напісаў, што Пуцін быў у зоне так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі», быў дэпутат расейскага парламента Андрэй Гурулёў. Гэта адбылося праз некалькі гадзінаў пасля таго, як стала вядома, што Зяленскі паехаў у Бахмут.
Пазней заяву Гурулёва пракаментаваў спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Калі ён (Гурулёў, – рэд.) мае на ўвазе штаб, дзе ён быў у пятніцу, то так», – сказаў прэс-сакратар Пуціна.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, дзе менавіта знаходзіцца гэты штаб і што канкрэтна маецца на ўвазе пад «зонай СВА».
Расследавальнікі Telegram-канала «Агенцтва. Навіны» паведамілі, што «зонай СВА» аказаўся расейскі Растоў-на-Доне.

Паводле іх словаў, вывучыўшы відэа наведвання Пуціным штаба, яны прыйшлі да высновы, што расейскі дыктатар наведваў штаб войскаў Паўднёвай вайсковай акругі ў Растове-на-Доне.
«Вялікі круглы стол са штаба СПА і інтэр'ер пакоя, у якім ён размешчаны, супадаюць з тым, што бачна падчас наведвання Пуціным штаба родаў войскаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Дарэчы, той самы штаб у лістападзе наведваў і міністр абароны Сяргей Шайгу. Тады таксама сцвярджалася, што міністр знаходзіцца ў «зоне правядзення спецаперацыі».
Візіт Зяленскага ў Бахмут 20 снежня
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 снежня прыехаў у Бахмут Данецкай вобласці, дзе ідуць адны з самых лютых баёў з расейскімі акупантамі.
У Офісе прэзідэнта ўдакладнілі, што прэзідэнт сустрэўся з вайскоўцамі і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.
Тым часам у расейцаў пачалася істэрыка пасля візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Бахмут на Данеччыне. Гэты горад расейскія акупанты беспаспяхова штурмуюць ужо некалькі месяцаў запар і не могуць дамагчыся ніякіх поспехаў. Войска РФ перакінула туды значныя сілы, аднак гэта не дапамагло захопнікам.