Тэлеграм-каналы: Лукашэнка паабяцаў адкрыць мяжу для новай інтэрвенцыі расейскіх войскаў ва Украіну
17- 21.12.2022, 10:21
- 25,302
Сталі вядомыя некаторыя дэталі перамоваў у Менску.
Лукашэнка пагадзіўся «прапусціць» расейскае войска яшчэ раз у 2023 годзе.
Сталі вядомыя некаторыя з важных дэталяў перамоваў у Менску, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».
Лукашэнка пацвердзіў, што абавязуецца яшчэ раз прапусціць войскі РФ праз мяжу Беларусі (калі гэта спатрэбіцца). Таксама ён узяў на сябе абавязак падаць усю вайсковую і цывільную інфраструктуру дзяржавы для забеспячэння войска РФ і забеспячэння ўсіх тылавых і лагістычных мерапрыемстваў.
Крыніцы паведамілі, што гандаль быў гарачым і бакі раз'язджаліся з лёгкім «асадкам».
Вынік: Лукашэнка даў абяцанне яшчэ раз адкрыць мяжу для магчымай інтэрвенцыі расейцаў ва Украіну з тэрыторыі Беларусі.