24 траўня 2026, Нядзеля, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША афіцыйна пацвердзілі перадачу Украіне сістэмаў Patriot

11
ЗША афіцыйна пацвердзілі перадачу Украіне сістэмаў Patriot

Для абароны ад «варварскіх» нападаў Расеі.

Белы дом пацвердзіў перадачу Украіне ракетных сістэмаў Patriot. Іх паставяць у рамках новага буйнога пакета ваеннай дапамогі амаль на 2 млрд даляраў.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Белага дому, абнародаваным 21 снежня. Як адзначаецца, перададзеная Кіеву батарэя Patriot «стане крытычным актывам для абароны ўкраінскага народа ад варварскіх нападаў Расеі на крытычна важную інфраструктуру Украіны».

Навучаць украінскіх вайскоўцаў кіраванню сістэмамі Patriot будуць у трэцяй краіне.

Акрамя таго, у адміністрацыі прэзідэнта ЗША абяцаюць прадоўжыць надаваць прыярытэтную ўвагу іншым формам падтрымкі ўкраінскіх СПА, сярод іншага, NASAMS, HAWK, Stingers і абсталяванню для барацьбы з дронамі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павінен афіцыйна абвясціць пра новы пакет дапамогі для Украіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках