24 траўня 2026, Нядзеля, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі закрылі памежную з Украінай зону ў Гомельскай вобласці

2
У Беларусі закрылі памежную з Украінай зону ў Гомельскай вобласці

Менавіта з гэтых раёнаў пачаўся наступ расейскіх войскаў на Кіеў у лютым.

Беларускія ўлады «часова» абмежавалі «ўезд, часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў памежнай паласе ў межах Лоеўскага, Брагінскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

Згодна з пастановай Саўміна РБ ад снежня 2022 года, указаная забарона не распаўсюджваецца на фізічных асобаў, якія ідуць у памежную паласу: для выканання працоўных (службовых) абавязкаў; да месца жыхарства (месца знаходжання) і назад; да месца жыхарства (месца знаходжання) блізкіх сваякоў і назад.

Наведванне забароненай зоны магчымае «ў выключных выпадках з дазволу старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта ці ўпаўнаважанай ім службовай асобы».

Нагадаем, што менавіта з гэтых раёнаў пачаўся наступ расейскіх войскаў на Кіеў у лютым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках