24 траўня 2026, Нядзеля, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піянткоўскі: Расею чакае грамадзянская вайна «новага тыпу»

10
Піянткоўскі: Расею чакае грамадзянская вайна «новага тыпу»
АНДРЭЙ ПІЯНТКОЎСКІ

Асаблівая роля ў ёй будзе адведзеная прыватным войскам, падобным да ПВК «Вагнер».

Параза ў вайне з Украінай і крушэнне пуцінскага рэжыму запусцяць у Расеі рэвалюцыйныя працэсы. Варта чакаць грамадзянскай вайны, але не стандартнай.

Такое меркаванне ў Twitter выказаў з Вашынгтона расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі.

Асаблівая роля ў будучай грамадзянскай вайне, мяркуе ён, будзе адведзеная прыватным войскам, падобным да ПВК «Вагнер».

«Прыватныя войскі фармуюцца ў нас у прадчуванні новага тыпу грамадзянскай вайны, у якой бакі будуць змагацца не за нейкія ідэалагічныя фантомы, а за чыста канкрэтныя трыльённыя актывы, якія стануць безгаспадарнымі. Войска Прыгожына – гэта першы прышэлец з нашай недалёкай будучыні», – напісаў расейскі палітолаг.

Характэрна, што «смуту» ў Расеі прадракае і расейскі ваенны злачынец Ігар Стралкоў (Гіркін), які непасрэдна ўдзельнічаў у распальванні вайны супраць Украіны.

Гэтыя разбуральныя працэсы, паводле ягоных словаў, пачнуцца ў выніку ваеннай паразы ва Украіне і сыходу з улады дыктатара Уладзіміра Пуціна тым ці іншым спосабам. Многія эксперты прадракаюць Расейскай Федэрацыі распад у выніку цяперашняй ваеннай авантуры.

З высокай верагоднасцю, краіна паводле вынікаў вайны не захаваецца ў цяперашніх межах і выглядзе, бо паслабленне цэнтра запусціць сепаратысцкія працэсы ў рэгіёнах, у якіх сабралася шмат незадаволенасці тым, што Масква выпампоўвае з іх рэсурсы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках