19 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ захапілі пад Бахмутам велізарны склад зброі РФ

4
Байцы УСУ захапілі пад Бахмутам велізарны склад зброі РФ

Расейцы забяспечылі партыю «ленд-ліза», зручна размясціўшы яе побач з лініяй фронту.

3 снежня ўкраінскія вайскоўцы паказалі трафеі, захопленыя ў войска РФ на лініі фронту пад Бахмутам Данецкай вобласці.

Інфармацыя апублікаваная ў афіцыйным Telegram-канале Андрэя Цапліенкі, вайсковага журналіста.

Байцы УСУ паказалі склад розных тыпаў БК, якія сталі «ленд-лізам ад оркаў».

На відэа - украінскі вайсковец з жоўтай адзнакай на рукаве. Мужчына сядзіць на «троне», зробленым са скрыняў з набоямі: ён запэўнівае, што стаў «каралём трафеяў».

Баец цешыцца, што атрымалі шмат БК: аб гэтым сведчаць блізу двух дзясяткаў скрынь, якія кінулі расейцы дзесьці на краі ўкраінскага поля.

Ёсць скрынкі з гранатамі і бранябойнымі набоямі - мужчына ў кадры радасна пастуквае па скрынях.

Насупраць байца - зваленыя ў груду падстаўкі для буйнакалібернага кулямёта ДШВ (кулямёт савецкага часу, але, відавочна, дагэтуль актыўна выкарыстоўваецца);

«Мухі» - супрацьтанкавыя гранаты РПГ-18.

Вайскоўцы радуюцца, што цяпер проста побач з лініяй баёў у іх з'явіўся свой уласны запас БК: яны «зрабілі запас і цяпер не трэба ўсё цягнуць на пазіцыі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках