23 красавiка 2024, aўторак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Бэн Ходжэс: Украінскія войскі зацягваюць пятлю вакол Крыма

2
Генерал Бэн Ходжэс: Украінскія войскі зацягваюць пятлю вакол Крыма

Уся расейская лагістыка патрапіла ў «агнявы мяшок» дзякуючы HIMARS.

Узброеныя сілы Украіны зацягваюць пятлю вакол Крыма. Лінія забеспячэння ад Растоўскай вобласці праз Марыупаль і Бярдзянск ужо часткова прастрэльваецца HIMARS. Пра гэта заявіў былы камандуючы войскаў ЗША ў Еўропе, генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс, паведамляе New Debate.

Як адзначыў Ходжэс, украінскія абаронцы маюць вялікую перавагу на фронце, бо праз нядаўняе вызваленне Херсона ў радыусе дзеяння HIMARS і іншай высокадакладнай артылерыі аказаліся абодва берагі Дняпра. Але важней тое, што ўся расейская лагістыка патрапіла ў зону дасяжнасці набояў HIMARS. Цяпер захопнікам будзе вельмі праблематычна папаўняць свае запасы тэхнікі, паліва і боепрыпасаў у Крыме праз наземны маршрут уздоўж Азоўскага мора.

«Гэта вельмі важны крок, каб зацягнуць пятлю вакол Крыма. Контрнаступ УСУ пад Херсонам - гэта правае крыло. Высілкі, якія пачаліся ў пачатку верасня ў Харкаўскай вобласці і працягваюцца ў накірунку Данецка, Луганску і Марыупаля, - гэта левае», - растлумачыў генерал.

Са слоў экспэрта, менавіта гэтыя дзве контрнаступальныя групоўкі УСУ неўзабаве самкнуцца ў Крыме.

Ходжэс падкрэсліў, што ў расейцаў цяпер ёсць толькі дзве лініі забеспячэння, якія вядуць у Крым. Першая - гэта Крымскі мост, які вельмі моцна пашкоджаны. А другая лінія забеспячэння цягнецца ад Растоўскай вобласці праз Марыупаль і Бярдзянск. Гэты раён ужо цяпер часткова знаходзіцца ў радыусе дзеяння HIMARS.

«Адзіным магчымым спосабам даставіць або вывезці нешта з Крыма хутка будуць караблі, якія, вядома, уразлівыя», - рэзюмаваў экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках