25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт Пуціна заўважылі ў паветранай прасторы Беларусі

7
Самалёт Пуціна заўважылі ў паветранай прасторы Беларусі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці нечаканага візіту Шайгу ў Менск.

Расея працягвае шукаць магчымасці для дасягнення хаця б нейкіх поспехаў на фронце. І калі ў лютым Крэмль планаваў «узяць Кіеў за тры дні», то цяпер краіна-агрэсарка разумее, што без дапамогі ад іншых дзяржаў ніяк не справіцца.

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) распавялі аб тым, навошта РФ правяла таемныя сустрэчы з прадстаўнікамі Ірана і Беларусі. Краіна-агрэсарка спрабуе «здабыць» новыя дроны і ракеты, а таксама прымусіць Лукашэнку паўнавартасна ўступіць у вайну супраць Украіны.

Так, 3 снежня стала вядома, што намеснік міністра абароны РФ генерал-палкоўнік Аляксандр Фамін сустрэўся з начальнікам Генштаба Ірана генерал-маёрам Махамадам Бегеры. Іх сустрэча адбылася ў Тэгеране. І калі Іран інфармацыю аб гэтым ужо каментуе, то РФ аб усім замоўчвае.

«Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі іранскіх дзяржаўных СМІ, яны абмеркавалі неўдакладненае вайсковае супрацоўніцтва. Магчыма, яны абмяркоўвалі продаж іранскіх беспілотнікаў і ракет Расеі для выкарыстання ва Украіне. Бегеры з'яўляецца кіраўніком абароны Ірана і адказвае за вайсковую палітыку і стратэгічнае кіраўніцтва», - адзначылі ў ISW.

Апроч гэтага, учора стала вядома, што самалёт Пуціна заўважылі ў паветранай прасторы Беларусі. Выявілася, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу адправіўся на сустрэчу з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным. Яны зацвердзілі папраўкі да так званага «Пагаднення аб супольным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў вайсковай сферы».

«Шайгу таксама сустрэўся з Лукашэнкам, падчас якога Лукашэнка заявіў, што беларускія і расейскія войскі працягваюць супольныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі, каб «саюзная дзяржава» магла адбіць усякую агрэсію». Шайгу, імаверна, сустракаўся з Хрэніным і Лукашэнкам, спрабуючы націснуць на Беларусь, каб яна і далей падтрымлівала наступальную кампанію Расеі ва Украіне», - паведамілі ў ISW.

Аналітыкі таксама дадалі, што раней яны ацанілі імавернасць таго, што Беларусь можа паўнавартасна ўмяшацца ў вайну РФ супраць Украіны. На думку экспэртаў, існуюць унутраныя фактары, якія стрымліваюць Лукашэнку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках