29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі мяняюцца правілы падачы на польскую візу па праграме Business Harbour

2
У Беларусі мяняюцца правілы падачы на польскую візу па праграме Business Harbour

Заяўнікам трэба будзе падаць дадатковы дакумент.

У Беларусі з 5 снежня мяняюцца правілы падачы на візу па праграме Poland Business Harbour. Змены датычацца тых, хто падаецца на гэты тып візы ўжо паўторна. Такім заяўнікам трэба будзе падаць дадатковы пацвярджальны дакумент, гаворыцца на сайце Visa Vfsglobal.

Тыя, хто раней ужо атрымліваў візу з мэтай Poland. Business Harbour і хоча атрымаць яе яшчэ раз, трэба будзе падаць дакумент, які пакажа, што чалавек фактычна выкарыстоўваў папярэднюю візу.

Гэта можа быць пацвярджэнне сацыяльнага страхавання ў Польшчы, атрымання падаткаабкладанага даходу або пацвярджэнне рэгістрацыі па адрасе пражывання ў гэтай краіне.

Праграма Poland. Business Harbour - набор інструментаў і паслуг, які дазваляе фрылансерам, стартапам, малым і сярэднім, а таксама буйным прадпрыемствам аператыўна і без праблем пераехаць на тэрыторыю рэспублікі.

Нагадаем, 29 лістапада ў Гомелі, Магілёве і Менску перасталі прымаць дакументы на польскую візу PBH у тых, хто хацеў запісацца самастойна. Аб праблемах паведамлялі і беларусы, якія запісаліся на падачу да гэтага тэрміну. Тэлеграм-канал Poland. Business Harbour_Belarus таксама паведамляў, што ў асабістым парадку падацца на гэты тып візы цяпер можна толькі ў Берасці, Пінску, Баранавічах і Гародні, а таксама Лідзе (у двух апошніх гарадах патрэбная прапіска ў рэгіёне).

Пры гэтым абмежаванні датычыліся толькі асабістай падачы. Са спісаў PAIH (спісы кампаній, зацверджаныя Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю) па-ранейшаму можна падавацца ўсюды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках