28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, адкуль у пасольствы Украіны дасылалі лісты з выбухоўкай

4
Стала вядома, адкуль у пасольствы Украіны дасылалі лісты з выбухоўкай

Гішпанскія паліцыянты правялі расследаванне.

Шэсць лістоў-бомбаў, якія атрымалі пасольствы Украіны за мяжой, як мяркуецца, былі адпраўленыя з паўночнага гішпанскага горада Вальядаліда.

Шэсць лістоў з выбухоўкай, якія за апошнія некалькі дзён прыйшлі паштовымі шляхамі ў пасольствы і консульствы Украіны за мяжой, як мяркуецца, былі адпраўленыя з горада Вальядаліда, які размешчаны на поўначы Гішпаніі. Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай крыніцы ў паліцыі Гішпаніі.

Па ягонай інфармацыі, аднак, адпраўніка пакетаў, ад выбуху аднаго з якіх пацярпеў працаўнік украінскай амбасады, яшчэ не ідэнтыфікавалі. Праваахоўнікі працягваюць расследаванне.

Нагадаем, у сераду, 30 лістапада, у будынку пасольства Украіны ў Мадрыдзе, адбыўся выбух. Невядомы зламыснік даслаў выбухоўку ў канверце.

Як паведаміў спікер Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Нікаленка, калі камендант будынка аглядаў канверт, той узарваўся ў яго руках.

«Камендант атрымаў нязначныя раненні, цяпер ён шпіталізаваны, яму надаецца неабходная медыцынская дапамога. Пагроз яго жыццю няма. Астатнія супрацоўнікі амбасады не пацярпелі», - распавёў дыпламат.

Пазней, 1 снежня, у лісце, які прыйшоў афіцыйным шляхам і адрасатам значыўся прэм'ер-міністр Гішпаніі Педра Санчэс, праваахоўнікі таксама знайшлі выбуховае прыстасаванне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках