25 красавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пентагоне назвалі галоўную прычыну нападу РФ на Украіну

13
У Пентагоне назвалі галоўную прычыну нападу РФ на Украіну
ФОТА: AFP

Крэмль залгаўся аб мэтах і наступствах.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін увесь час заяўляе, нібы пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу на Усход з'яўляецца адным з чыннікаў, чаму Расея развязала вайну супраць Украіны. Аднак насамрэч усё наадварот - NATO пачало пашырацца праз злачынную вайну РФ супраць Украінскай дзяржавы.

Аб гэтым заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін падчас выступу на Форуме нацыянальнай абароны ім. Рэйгана ў Сімі-Вэлі, паведамляе Reuters. Ён падкрэсліў, што праз краіну-агрэсарку РФ цяпер Еўропа сутыкнулася з найбуйнейшым крызісам у сферы бяспекі з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны.

Осцін адзначыў, што Расея наўмысна і з жорсткасцю наносіць удары па мірных жыхарах і цывільных цэлях. Праз расейскія атакі гінуць дзеці, разбураюцца школы і знішчаюцца лякарні.

Таксама ён дадаў, што РФ спрабуе мацней уцягнуць ЗША ў вайну, але Вашынгтон не дасць гэтага зрабіць.

«Пашырэнне NATO - не прычына вайны ва Украіне, а следства»

Осцін падкрэсліў, што Пуцін з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ўжо не раз мяняў рыторыку наконт прычын і мэтаў. Часцей за ўсё гучалі заявы пра нібыта «пашырэнне NATO, якое пагражала бяспецы Расеі». Аднак NATO пачало пашырацца менавіта пасля расейскага ўварвання ва Украіну і як следства гэтага. Таму гэта дакладна не можа быць прычынай, падкрэсліў Осцін.

Ён зазначыў, што Расею ніхто не правакаваў на вайну.

«Расею не правакавалі, ёй не пагражалі, на яе не нападалі. Замест гэтага адзін чалавек абраў вайну. Пуцінская вайна не з'яўляецца следствам пашырэння NATO - яна з'яўляецца прычынай пашырэння NATO, і цяпер праз шкадаванне Крамля па зніклай імперыі Еўропа сутыкнулася з найбуйнейшым крызісам бяспекі з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны», - заявіў кіраўнік Пентагона.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках