25 красавiка 2024, Чацвер, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У мінабароны ўсе п'юць, гуляюць, а нам трэба штурмаваць Бахмут»

11
«У мінабароны ўсе п'юць, гуляюць, а нам трэба штурмаваць Бахмут»

УСУ ўзялі ў палон «вагнераўца», які сядзеў у Расеі за крадзеж барана.

Байцы Узброеных сіл Украіны ўзялі ў палон расейскага акупанта. Ім выявіўся зэк з ПВК «Вагнер». Захопнік расказаў, што яго вызвалілі з турмы, каб штурмаваць Бахмут Данецкай вобласці.

Адпаведнае відэаінтэрв'ю апублікаваў украінскі журналіст, галоўны рэдактар выдання «Цэнзор.Нет», які ваюе на перадавой, Юры Бутусаў. Акупанта клічуць Аляксандр Болчаў.

Расейцу 26 гадоў. Ён адбываў пакаранне ў расейскай папраўчай калоніі №4 г. Яльца Ліпецкай вобласці паводле 158 артыкула КК РФ. Болчаў сеў у турму за крадзеж барана.

У выніку ён быў завербаваны ў ПВК «Вагнер» і адпраўлены пад Бахмут штурмаваць пазіцыі УСУ.

«Прыляцеў прадстаўнік, сабраў увесь народ. Сказалі, напад на Крымскі мост, трэба абараняць кірунак Бахмута. Я і сказаў: мама, я еду служыць. Яна сказала: «Ты поўны крэцін», - распавёў акупант.

Ён прызнаўся, што «галоўныя» загадалі страляць па ўсіх, хто будзе наступаць на Бахмут. У выніку, УСУ распляжылі яго падраздзяленне.

«Казалі, хто будзе наступаць, мы адразу будзем ім у спіну страляць...Усіх забілі, з іх адзін я застаўся», - сказаў Болчаў.

Акупант таксама абурыўся стаўленнем расейскага камандавання да «расходнага матэрыялу» ў выглядзе мабілізаваных з турмаў: «У мінабароны ўсе п'юць, гуляюць, а нам трэба штурмаваць Бахмут».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках