28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі спрабавалі мабілізаваць сына забітага ФСБ Аляксандра Літвіненкі

5
У Расеі спрабавалі мабілізаваць сына забітага ФСБ Аляксандра Літвіненкі

Ён не жыве ў краіне ўжо больш за 20 гадоў.

У Расеі спрабавалі мабілізаваць Анатоля Літвіненку — сына былога супрацоўніка КДБ і ФСБ Аляксандра Літвіненкі, забітага ў Лондане ў 2006 годзе, як мяркуецца, ФСБ на замову Крамля. Пра гэта Анатоль распавёў у аўтарскай калонцы для The Observer, піша The Guardian:

«Прыкладна ў сярэдзіне кастрычніка, амаль праз месяц пасля таго, як Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю грамадзян Расеі для вядзення вайны ва Украіне, у дзверы маскоўскай кватэры, зарэгістраванай як маё афіцыйнае месца жыхарства ў краіне, пастукалі».

Са слоў Літвіненкі, у ягоную кватэру прыйшлі двое супрацоўнікаў вайсковага камісарыята РФ і спыталі яго сяброў, якія пражываюць там, ці дома ён. Яны адказалі, што яго тут няма ўжо больш за 20 год.

Анатоль адзначыў, што быў вельмі здзіўлены такой спробай мабілізаваць яго, бо стасункі ягонай сям'і і ўлады не былі ідэальнымі з моманту прыходу Пуціна ў 2000 годзе.

«У выніку я чакаю, што апынуся ў пачатку нейкага спісу асоб, якіх адправяць на ўсход Украіны ў якасці «гарматнага мяса», - кажа Літвіненка.

Ён дадае, што гэтая гісторыя збівае яго з панталыку, бо ў РФ добра ведаюць гісторыю яго сям'і: як яны ўцяклі з РФ, як прасілі палітычны прытулак у Брытаніі і як яны з мамай сталі сведкамі павольнай і пакутлівай смерці бацькі.

«І ўсё ж, нягледзячы на ўсё гэта, вайсковая адміністрацыя з'явілася на адрас, па якім я не пражываў два дзясяткі гадоў, і з поўнай шчырасцю і стараннасцю дамагалася, каб мяне павезлі на фронт», - кажа Анатоль.

Літвіненка мяркуе: калі б ён апынуўся дома ў той момант, яму далі б блізу 30 хвілін для збору рэчываў і выхаду з імі з дому, і, магчыма, больш ніколі не вярнуцца назад.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках