19 красавiка 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам у вайсковыя білеты пачалі ўклейваць «мабілізацыйныя прадпісанні»

42
Беларусам у вайсковыя білеты пачалі ўклейваць «мабілізацыйныя прадпісанні»

Пасля візіту Шайгу ў Менск мабілізацыя выйшла на новы ўзровень.

Вайсковыя камісарыяты пасля «зверкі звестак вайсковаабавязаных» пачалі ўклейваць у вайсковыя білеты беларусаў «мабілізацыйныя прадпісанні».

Пра гэта паведамляюць незалежныя тэлеграм-каналы.

ТГ-канал «Беларусь за МКАДам» распавёў гісторыю беларуса, якому ў вайсковы білет прыляпілі незразумелую «чырвоную штуку».

Выявілася, што пасля паходу ў вайсковы камісарыят мужчыну ўклеілі «мабілізацыйнае прадпісанне» з указаннем вайсковай пасады і новай датай прыходу.

Як зазначае ТГ-канал БДМ, пасля прыходу ў вайсковы камісарыят такія ўкладышы з'яўляюцца далёка не ва ўсіх.

Гэтая інфармацыя з'явілася пасля нечаканага візіту ў Менск кіраўніка Мінабароны РФ Сяргея Шайгу. Як мяркуюць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), Шайгу лётаў у Беларусь, каб паскорыць уступленне Беларусі ў вайну супраць Украіны.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках