20 красавiка 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўжыла забароненую зброю на Данбасе: украінскія марскія пяхотнікі далі адпор

5
Расея ўжыла забароненую зброю на Данбасе: украінскія марскія пяхотнікі далі адпор

Адзін з байцоў на камеру паказаў дэталь такой гранаты.

Расейскія акупанты выкарыстоўвалі забароненую хімічную зброю на Данбасе. Гаворка ідзе пра аэразольныя гранаты «К-51», скідаюць на пазіцыі УСУ іх з дронаў.

Пра гэта паведамляюць Вайскова-Марскія сілы УСУ.

«Дзяржава-тэрарыстка выкарыстоўвае забароненую хімічную зброю - аэразольныя гранаты «К-51», - гаворыцца ў паведамленні.

Як расказваюць вайскоўцы, хлорпікрынавыя гранаты з дрлонаў акупанты скідаюць на УСУ на ўсходзе.

«Каб засцерагчыся ад моцнага раздражняльнага дзеяння забароненых боепрыпасаў, марскія пяхотнікі ўтрымлівалі свае пазіцыі ў сродках хімічнай абароны», – дадаюць у ВМС УСУ.

Адзін з байцоў на камеру паказаў дэталь такой аэразольнай гранаты, якая накрыла іх дымам. Ён зазначыў, што яна яшчэ гарачая.

«Аднак нават у такіх умовах байцы працягваюць супрацьдзейнічаць падступнаму ворагу і да якіх бы тэрарыстычных метадаў не звярталіся расейскія захопнікі, марскія пяхотнікі з яшчэ большай стараннасцю будуць іх знішчаць», - заявілі ў ВМС УСУ.

Адзначым, што К-51 гэта савецкая ручная аэразольная слезацечная граната, распрацаваная ў 1970-я гады ў СССР. Яна мае герметычны корпус з цвёрдага пластыка з металічным дном, напоўнены парашкападобным моцна раздражняльным рэчывам несмяротнага дзеяння (імаверна, CS - 2-хлорабензальмалананітрыл).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках