19 красавiка 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі баіцца паўстання педагогаў

14
Рэжым Лукашэнкі баіцца паўстання педагогаў

У школах Гарадзенскай вобласці "прафілактуюць" педагогаў, каб не выступалі супраць улады.

Супрацоўнікаў устаноў адукацыі ў Гарадзенскай вобласці, аж да "дворніка і тэхнічнага работніка", збіраюцца "прафілактаваць" - усіх прымушаюць падпісваць памяткі азнаямлення з адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю "за парушэнне заканадаўства". У іх падаюцца артыкулы, за якія з 2020-га беларусаў арыштоўваюць паводле палітычных матываў. Здымкі апублікаваў начальнік мясцовай управы адукацыі - так ён адрэагаваў на публікацыю ў адным з тэлеграм-каналаў аб тым, што настаўнікаў збіраюцца звальняць за подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах. На сітуацыю звярнуў увагу рэгіянальны партал Hrodna.Life.

У канцы кастрычніка тэлеграм-канал «Чесный Гродно» паведаміў, што ў гарадскую школу №18 з КДБ нібыта прыйшлі спісы на звальненне настаўнікаў, якія ў 2020-м падпісваліся за альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах. Крыніца канала паведаміла, што з людзьмі не падаўжаюць кантракт.

На публікацыю адрэагаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, а адтуль у свой канал зрабіў рэпост начальнік гарадзенскай управы адукацыі Руслан Абрамчык. Паводле ягоных слоў, педработнікі адказныя "за маральнае развіццё і правільнае фармаванне асобы" моладзі, "што абумовіла ўстанаўленне некаторых асаблівасцей прававога рэгулявання працоўных дачыненянняў".

- Не ў школе №18, а ва ўсёй вобласці, не звальняюць, а прафілактуюць, і не КДБ, а наймальнікі. Каб не стаялі потым нашы калегі ля знакамітых дзвярэй, бо тады дакладна давядзецца звальняць за ўчыненне правапарушэння, з педагагічнай дзейнасцю несумяшчальнага, — адзначыў Абрамчык.

Ён дадаў, што працоўную дамову з ініцыятывы наймальніка могуць скасаваць з працаўніком, які ўцягнуты ў выхаваўчую дзейнасць і здзейсніў “амаральную правіннасць, несумяшчальную з працягам гэтай працы”. Пры гэтым ён проста не адказаў, ці будзе нехта з настаўнікаў звольнены.

Яшчэ кіраўнік абласнога ведамства апублікаваў фота дакумента, які разаслалі ва ўстановы адукацыі. Там гаворыцца, што кіраўнікі павінны правесці прафілактычную работу з калектывам, растлумачыць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за "парушэнні", у тым ліку паводле артыкулаў КоАП, паводле якіх часта затрымліваюць з палітычных матываў - 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 19.11 ( Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Таксама трэба працаваць на "папярэджанне дэструктыўных праяў" сярод моладзі. Для эфектыўнасці раяць запрашаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а калі спатрэбіцца - "выкарыстоўваць меры прэвентыўнай адплаты".

Яшчэ начальнік управы адукацыі выклаў фота памяткі пра адказнасць "за ўдзел у дэструктыўнай дзейнасці" і дадаў, што з ёй пад подпіс азнаёмлены ўсе супрацоўнікі ўстаноў аж да дворнікаў і тэхнічных работнікаў. У памятцы выпісаны артыкулы з КоАП і КК з тлумачэннем, якое пакаранне можна атрымаць за іх парушэнне.

Абрамчык выклаў распіскі, што з педагогамі праводзіцца прафілактычная размова. У лістах пазначана, што ў гутарцы гаварылася аб “недапушчальнасці ўчынення дзеянняў супраць парадку кіравання і грамадскай бяспекі, антыдзяржаўных праяў, адмоўнага стаўлення да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, а таксама канстытуцыйнага ладу”.

Таксама педагогі падпісваюцца, што азнаёмлены з крымінальнай адказнасцю за ўчыненне "злачынстваў супраць дзяржавы, улады і кіравання", "незаконныя дзеянні" з дзяржаўнымі сімваламі, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая "ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". На яшчэ адным фота — справаздача дырэктара адной з мясцовых школ, датаваная 17 лістапада.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках