19 красавiка 2024, Пятніца, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Express: Здароўе Пуціна імкліва пагаршаецца

38
Express: Здароўе Пуціна імкліва пагаршаецца

Кіраўнік РФ мае хваробу Паркінсона, рак і шызаафектыўны разлад.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін хварэе на шэраг сур'ёзных хвароб, піша брытанскае выданнеExpress..

Са слоў расейскага палітолага Валерыя Салаўя, у Пуціна дыягнаставаны рак і шызаафектыўны разлад.

Салавей таксама сцвярджае, што здароўе дыктатара "імкліва пагаршаецца".

Акрамя таго, у электронным лісце, адпраўленым брытанскаму таблоіду The Sun, крыніца з расейскіх спецслужбаў паведаміла, што Пуцін мае хваробу Паркінсона на ранняй стадыі, але яна ўжо прагрэсуе.

«Гэты факт [меркаваную хваробу Паркінсона] будуць усяляк адмаўляць і хаваць. Пуціна рэгулярна шпігуюць разнастайнымі цяжкімі стэроідамі ды інавацыйнымі абязбольвальнымі ін'екцыямі, каб спыніць распаўсюджванне раку падстраўнікавай залозы, які ў яго надоечы дыягнаставалі», – сцвярджае крыніца The Sun.

Адзначана, што ін'екцыі нібыта прычыняюць Пуціну моцны боль, выклікаюць апухласць твару ды іншыя пабочныя эфекты, у тым ліку хібы памяці.

"У ягоным блізкім асяроддзі ходзяць чуткі, што акрамя рака падстраўнікавай залозы, які паступова распаўсюджваецца, Пуцін мае таксама рак прастаты", — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама выданне Express са спасылкай на тэлеграм-канал Генерал СВР зазначае, што ў прэзідэнта Расеі назіраюцца прыступы кашлю, млоснасць і страта апетыту.

Канал ужо даўно заяўляе, што Пуцін змагаецца з ракам і са спасылкай на крыніцы ў Крамлі сцвярджае, што расеец нібыта схуднеў амаль на восем кілаграмаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках