29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

Вораг нясе страты на Данецкім і Луганскім кірунках.

Расейскія вайскоўцы спрабуюць штурмаваць на Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках. УСУ тым часам прычыняюць ім значныя страты.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

«Супраціўнік засяроджвае намаганні на стрымліванні дзеянняў падраздзяленняў Сіл абароны. На Аўдзееўскім і Бахмуцкім кірунках працягвае наступаць і актыўна выкарыстоўваць авіяцыю для падтрымкі наземных груповак», - піша прэсавая служба штаба.

На працягу дня расейцы нанеслі 2 ракетныя ўдары і ўчынілі больш за 10 абстрэлаў з РСЗА па пазіцыях украінскіх ваяк і паселішчах уздоўж лініі дакранання. Таксама пад удары падпалі аб'екты цывільнай інфраструктуры местаў Нікапаля і Херсона.

«Захоўваецца пагроза варожых ракетных удараў па аб'ектах энэргетычнай сістэмы і крытычнай інфраструктуры па ўсёй тэрыторыі Украіны», - адзначае прэсавая служба.

Сітуацыя на кірунках

на Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя без істотных змен, прыкмет фармавання наступальных груповак супраціўніка не выяўлена;

на Северскім кірунку вораг абстраляў з мінамётаў паселішчы Сопіч, Сваркава і Заруцкае Сумскай вобласці;

на Слабажанскім кірунку супраціўнік далей утрымлівае свае войскі ў прымежных раёнах Белгародскай вобласці. Абстраляныя з рознакалібернай артылерыі сярод іншых абшары Шаўчэнкі, Стралечага, Чырвонага, Агурцовага, Валчанска, Бачкова, Малой Воўчай, Двурэчнай і Багданоўскага ў Харкаўскай вобласці;

на Купянскім і Ліманскім кірунках супраціўнік вядзе абарону. Пад агонь танкаў і артылерыі трапілі такія паселішчы як Кіслоўка, Катляроўка, Табаеўка, Крахмальнае, Бераставое і Вішнёвае Харкаўскай вобласці, Макееўка і Плашчадка ў Луганскай вобласці і Ямпалоўка Данецкай вобласці;

на Бахмуцкім і Аўдзееўскім кірунках супраціўнік засяроджвае асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў і спрабуе палепшыць тактычнае становішча. Абстраляныя з танкаў і ўсяго спектра артылерыі такія паселішчы як Салядар, Бахмуцкае, Бахмут, Вопытнае, Курдзюмаўка, Аўдзееўка, Вадзяное, Краснагораўка, Мар'інка і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці;

на Навапаўлаўскім кірунку вораг абараняецца. Абстраляў з мінамётаў, рульнай і рэактыўнай артылерыі абшары Няскучнага, Залатой Нівы і Прачыстоўкі ў Данецкай вобласці;

на Запарожскім і Херсонскім кірунку вораг вядзе абарончыя дзеянні. Яго артылерыйскія абстрэлы зафіксаваны ў абшарах больш як дваццаці пяці паселішчаў, побач з лініяй дакранання. Гэта, напрыклад, месты Нікаполь Днепрапятроўскай вобласці і Херсон.

Як адзначае Генеральны штаб, расейцы і надалей абмяжоўваюць правы і свабоды ўкраінцаў на часова занятай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Акупанты пад выглядам барацьбы з дыверсійнымі выведнымі групамі паставілі блокпост на рацэ Чайцы і забаранілі праплываць лодкам.

Вораг нясе страты на Данецкім і Луганскім кірунках.

Паводле звестак штаба лячэбныя ўстановы Данецка перапоўненыя параненымі расейцамі, праз што планавыя аперацыі цывільным асобам перанеслі на няпэўны тэрмін, а новых параненых - не прымаюць.

«У Навапскоўское тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне часова занятай тэрыторыі Луганскай вобласці за апошнія дні дастаўлена да 300 параненых расейскіх акупантаў», – дадае прэсавая служба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках