24 красавiка 2024, Серада, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка прыстрашыла сваё дзіцё войскам за антываенную пазіцыю

48
Расейка прыстрашыла сваё дзіцё войскам за антываенную пазіцыю

Ейны 16-гадовы сын шчыра выступае супраць вайны ва Украіне.

Расейка Кацярына Качава з места Златавуста Чэлябінскай вобласці апублікавала ў сацыяльнай сетцы гнеўны допіс на адрас свайго 16-гадовага сына, які шчыра выступае супраць вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе маніторынгавы праект "OSINT Пчолы".

Як піша расейка, ейны сын не паважае сваіх сваякоў, якія падтрымліваюць вайну. Акрамя таго, яна абураецца, што ейнае дзіця не паважае свайго стрыечнага брата-акупанта, які цяпер ваюе супраць Украіны. Расейка таксама заявіла, што зробіць усё, каб сын пайшоў у расейскае войска.

«Маё ўласнае дзіця не верыць у СВА. Яно супраць усяго гэтага. Яму абсалютна на ўсіх усё адно... Я даўней таксама баялася адпраўляць яго ў войска. Думала, што ён там не зможа, але пасля сённяшняга інцыдэнту я наважыла: калі будзе войска, я сама паспрыяю, каб яго туды адправілі. Няхай яму там паставяць мазгі на месца. Плачу, не магу. Крыўдна, але больш не магу яго трываць. Як я магла выносіць такое [нядобрае дзіця] (лаянка), бо рос добры хлопчык», - гаворыцца ў паведамленні жанчыны.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках