16 красавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як будзе сябе паводзіць беларускі рубель на наступным тыдні

2
Як будзе сябе паводзіць беларускі рубель на наступным тыдні

Хутчэй за ўсё, будзе расці еўра.

На беларускім валютным рынку мінулы тыдзень прайшоў пад знакам росту еўра і зніжэння расейскага рубля, піша myfin.by.

Курс еўра за тыдзень вырас на 2,30%, скарачаючы адставанне да пачатку года да -11,49%. Пара EUR/BYN паднялася да закрыцця пятнічных таргоў да 2,5513. Адметна, што на беларускім рынку апошнія сем месяцаў захоўваюцца вельмі высокія аб'ёмы таргоў менавіта еўравалютай.

Даляр ЗША таксама вырас за мінулы тыдзень на 1,16%, да пачатку года захоўваецца невялікая прасадка на -3,98%. Закрыццё таргоў тыдня спынілася на курсе USD/BYN 2,4466.

Расейскі рубель сышоў у мінус на беларускай валютна-фондавай біржы і курс закрыцця тыдня склаў RUB/BYN 3,9633 за 100 расейскіх рублёў. Зніжэнне за тыдзень склала -0,76%, змена да пачатку года 15,47%.

На бягучым тыдні рынак з высокай ступенню імавернасці будзе знаходзіцца пад уплывам аслаблення даляра ЗША на сусветных пляцоўках, таму не выключаны рост курсу еўра і на беларускім валютным рынку да EUR/BYN 2,5700-2,5800.

Курс даляра будзе вызначацца зменамі каціровак даляра на расейскім рынку, дзе назіраецца тэндэнцыя да зніжэння курса рубля. Даляр ЗША ў мінулую пятніцу закрыўся на ўзроўні USD/RUB 62,000 у зялёнай зоне.

У тым выпадку, калі даляр на таргах ММВБ працягне ўмацаванне, беларускі рынак можа адрэагаваць зніжэннем курсу рубля да RUB/BYN 3,3800 за 100 расейскіх рублёў, а даляр ЗША падрасце да USD/BYN 2,4500-2,4600.

І ў якасці вішанькі - курс золата на Лонданскай біржы ўпэўнена прабіў адзнаку на 1800 USD/Oz і спрабуе наблізіцца да 1900 USD/Oz. Не выключана, што ў пачатку наступнага года высакародны метал ізноў падаражэе да 2000 USD/Oz і вышэй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках