29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ паведамляюць аб пакаранні смерцю камандзіра роты ПВК «Вагнера»

СМІ паведамляюць аб пакаранні смерцю камандзіра роты ПВК «Вагнера»

Яго маглі забіць ударам кувалды па галаве.

Расейскі асуджаны Віктар Севальнёў, які камандаваў 7-й мотастралковай ротай так званай народнай міліцыі тэрарыстаў з «ЛНР», відавочна быў пакараны за тое, што салдаты ягонай роты дэзертыравалі. Запіс размовы Севальнёва з жонкай падаў The Insider кіраўнік Gulagu.net Уладзімір Асечкін.

Як піша выданне, 20 лістапада Віктар Севальнёў патэлефанаваў жонцы Ліліі і распавёў, што яго збіраюцца вывезці са шпіталя, дзе ён аднаўляўся пасля ранына фронце, і расстраляць за тое, што салдаты яго роты дэзертавалі.

«Сёння я, заўтра іншы, вось і ўсё. Мы ў іх забойны матэрыял. Мінабароны расстрэльвае людзей. Яны ведаюць, што мы двухсотыя і ім пах**й. Я хацеў бы назад, дзе я быў, а яны мне не даюць. Калі б я ведаў, што гэта такая вайна. Я Севальнёў Віктар Анатольевіч, 27 верасня 1979 года нараджэння. Не дасылайце сюды людзей, годзе. Яны хочуць усіх забіць», - гэта апошняе паведамленне, якое Севальнёў перадаў праз жонку.

Ужо 1 снежня прадстаўнік Мінабароны РФ паведаміў Ліліі, што яе муж загінуў у «ДНР» 25 лістапада ад асколачных раненняў і магутнага ўдару па галаве. Ён паабяцаў, што хутка ёй у Маскву дашлюць цынкавую труну з целам і дакументамі. І дадаў: «Спачую, прабачце».

Севальнёў адбываў пакаранне ў ПК-3 у Калужскай вобласці, тамака ж сядзеў ягоны сын Алег. Спачатку ПВК Вагнера завербавала на вайну Алега, калі той загінуў, Севальнёў надумаў сам адправіцца ваяваць. Ён ваяваў у 7-й мотастралковай роце, і калі камандзіра роты забілі, яго прызначылі камандзірам, бо меў баявы досвед у Чачэніі. Неўзабаве Севальнёва нават узнагародзілі ордэнам за тое, што рота пад яго камандаваннем выйшла з акружэння. У лістападзе яго рота панесла вялікія страты, частка байцоў загінула, астатнія разбегліся.

На думку Уладзіміра Асечкіна, Севальнёва за дэзерцірства падначаленых маглі пакараць смерцю гэтак жа, як пакаралі смерцю Яўгена Нужына за інтэрв'ю з палону — ударам кувалды па галаве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках