18 красавiка 2024, Чацвер, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычнаму зняволенаму, які «абразіў Лукашэнку», павялічылі тэрмін зняволення

5
Палітычнаму зняволенаму, які «абразіў Лукашэнку», павялічылі тэрмін зняволення

Першапачатковую працэдуру «суда» апратэставала пракуратура.

У канцы лістапада судовая «калегія» крымінальных справаў Магілёўскага абласнога «суда» задаволіла пратэст пракурора Бабруйскага раёна аб замене прысуду палітвязню Сяргею Ляліну. Раней яго прызналі вінаватым у «абразе Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Вольга Серакова прыгаварыла Ляліна да 1 года папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Пазней пракуратура падала пратэст. У выніку тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці «злачынстваў» павялічылі да 2 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках