23 красавiка 2024, aўторак, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як цяпер беларусам запісацца на польскую візу

10
Як цяпер беларусам запісацца на польскую візу

Падацца на візу стала прасцей.

З 28 лістапада візавыя цэнтры Польшчы ўвялі сістэму верыфікацыі для тых, хто хоча падаць дакументы на атрыманне нацыянальнай візы. У сувязі з гэтым змяніліся правілы запісу на падачу дакументаў.

Цяпер беларусам не давядзецца звяртацца да пасрэднікаў. Расказваем, як зараз выглядае рэгістрацыя.

З увядзеннем новай сістэмы рэгістрацыі падацца на польскую візу стала прасцей. Раней запісацца на прыём у візавы цэнтр было вельмі складана праз пасярэднікаў, якія з дапамогай ботаў рэзервавалі вольныя даты, а пасля прадавалі гэтыя месцы за вялікія грошы.

Як зараз падацца на польскую візу?

Запіс на падачу дакументаў падзелены на тры этапы:

Онлайн-верыфікацыя - верыфікацыя будзе праходзіць праз асабісты ідэнтыфікацыйны нумары ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ).

СМС-пацвярджэнне - верыфікацыйны код прыходзіць на нумар тэлефона прывязаны да МСМ, яго трэба ўвесці для пераходу да працэдуры рэгістрацыі.

Рэгістрацыя - пасля верыфікацыі неабходна запісацца на падачу дакументаў на сайце VFS.

Пацвярджэнне - на пошту павінен прыйсці ліст, які пацвярджае дату і час падачы дакументаў.

Падкрэслім, што верыфікацыйны код МСІ дзейнічае адну гадзіну, максімальная колькасць спроб верыфікацыі - 10. У выпадку перавышэння колькасці спроб, карыстальніка часова блакуюць.

Прадстаўнікі непаўналетніх, а таксама беларусы старэйшыя за 60 гадоў або замежнікі могуць падаць заяўку на афармленне візы на электронную пошту візавага цэнтра.

Як зарэгістравацца ў МСІ?

Каб аўтарызавацца ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі, дастаткова мець асабісты кабінет у сістэме АРІП. Калі ж яго няма, рэгістрацыю можна прайсці тут. Для рэгістрацыі спатрэбяцца асабістыя звесткі, ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта і нумар тэлефона.

Зарэгістравацца ў МСМ таксама можна ў кожным аддзяленні любога банка.

Адзначым, што ўсяго ў Беларусі дзейнічае 8 візавых цэнтраў, якія размешчаны ў Менску, абласных гарадах і некаторых райцэнтрах - Пінску, Баранавічах, Лідзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках