19 красавiка 2024, Пятніца, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі забілі «галоўнага крытыка» Кадырава

У Швэцыі забілі «галоўнага крытыка» Кадырава

На блогера Тумса Абрурахманава быў учынены паўторны замах.

Невядомыя забілі аднаго з самых лютых крытыкаў чачэнскага дыктатара Рамзана Кадырава, апазіцыйнага блогера Тумса Абдурахманава, паведамляюць СМІ са спасылкай на яго паплечнікаў.

Паведамляецца, што ён быў застрэлены ў Швэцыі ўночы на 2 снежня.

Апазіцыйны да Кадырава рух «Адат», які выступае за вызваленне Ічкерыі, пацвердзіў смерць Абдурахманава.

«Мы на працягу некалькіх дзён вялі і вядзём сваё ўнутранае расследаванне аб забойстве Тумсо. Спачатку ніяк не маглі паверыць у тое, што здарылася, але на гэтым этапе мы маем дастаткова інфармацыі, якая пацвярджае ягоную гібель, а яго брат, Мухамад, быў схаваны спецслужбамі… Тумсо быў расстраляны ўночы групай асоб», — гаворыцца ў Telegram-канале руху.

Абдурахманаў раней ужо перажыў замах з боку людзей Кадырава. У лютым 2020-га года ў яго кватэру пракраўся кілер, які паспрабаваў забіць спячага Тумса малатком, аднак быў ім абясшкоджаны і ў выніку прысуджаны судом Швэцыі да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Хто такі Тумса Абдурахманаў

У Грозным Тумса Абдурахманаў працаваў намеснікам дырэктара ФГУП «Электрасувязь». У 2015 годзе ў яго адбыўся канфлікт з высокапастаўленым чыноўнікам урада Чачэніі і сваяком кіраўніка рэгіёну Ісламам Кадыравым.

У сувязі з гэтым ён з'ехаў з Грознага спачатку ў Грузію, а потым у Польшчу. Пасля ад'езду Абдурахманава Кадыраў абвінаваціў яго «ў сувязях з ІДІЛ».

У эміграцыі Тумсо стаў вельмі папулярным чачэнскім блогерам. На яго YouTube-канал падпісаны больш за 250 тысяч чалавек.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках