24 красавiка 2024, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Мікола Статкевіч тры дні не мог есці

6
Палітвязень Мікола Статкевіч тры дні не мог есці
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

З'явіліся новыя падрабязнасці аб стане лідара беларускай апазіцыі за кратамі.

Лідар беларускай апазіцыі, палітвязень Мікола Статкевіч, у якога дыягнаставалі пнеўманію пасля трох перанесеных у турме ковідаў, пайшоў на папраўку.

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч у «Фэйсбуку».

У сваім лісце ад 24 лістапада Статкевіч напісаў, што нічога не еў тры дні:

— У тыя пяць «вясёлых» дзён — з 11.11 да 15.11, калі ўсё адразу (вялікая тэмпература, амаль бесперапынная арытмія, галаўны боль і г.д.), то апетыт быў зусім знік, ванітавала нават пры думках аб тлустым, салодкім і г.д. Я тады скарыстаўся гэтым і амаль перастаў есці. Тры дні, мінімум, толькі піў. Каб не карміць варожы вірус-агрэсар. І гэта дапамагло мне палепшыць свой стан. Думаю, што калі згаладалы арганізм шукаў па клетках, чаго з'есці і сустракаў вірус, то ён яго таксама еў. Так і выкараскаўся.

Галоўнай прыкметай, што Мікалаю Статкевічу сапраўды стала лягчэй, жонка палітвязня ўважае той факт, што ён ізноў пачаў разважаць пра вайну і палітыку.

- Тое, што Масква масава бамбіць энэргасістэму Украіны, каб прымусіць яе не столькі да перамоў, колькі да спынення наступу на Данбасе - я ведаю. Вяртанне той жа Макееўкі робіць вельмі складанай задачай для Масквы завязаць «ДНР» і «ЛНР» у адзіны гаспадарчы комплекс. А наступ жа яшчэ працягваецца, і баяздольнасць ўкраінскага войска і яго тэхналагічны ўзровень толькі растуць, - напісаў палітык.

У якіх умовах утрымліваецца Мікола Статкевіч

Лідара беларускай апазіцыі і палітвязня Мікалая Статкевіча ўтрымліваюць у нечалавечых умовах. У першы ж дзень яго знаходжання ў калоніі №13 у Глыбокім адміністрацыя паставіла яго на ўлік як «схільнага да экстрэмізму» і выдала паласатую робу.

На пачатку жніўня яго перавялі ў адзіночную камеру плошчай тры квадратныя метры, а з канца чэрвеня палітвязня рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках