28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПВК «Вагнера» змяніла тактыку бою пад Бахмутам

3
ПВК «Вагнера» змяніла тактыку бою пад Бахмутам

Але аператыўнасць УСУ не дазваляе дасягнуць жаданых вынікаў.

Расейскія войскі спрабуюць рзнымі метадамі захапіць Бахмут, таму мяняюць тактыку баявых дзеянняў. Вораг спрабуе дзейнічаць малымі групамі. Пра гэта паведаміў спікер Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты ў эфіры тэлемарафона.

З ягоных слоў, расейскія найміты спрабуюць трапіць ва ўкраінскія пазіцыі малымі групамі.

«Мужнасць, засяроджанасць і матываванасць нашых падраздзяленняў прымушае іх хаця б часткова змяняць тактыку. Напрыклад, на Бахмуцкім кірунку заўважаем, што ПВК «Вагнера» стварае невялікія штурмавыя групы, якія спрабуюць дзейнічаць больш паасобку, каб максімальна хутка даходзіць да нашых пазіцый і спрабуюць пранікнуць у акопы», - растлумачыў ён.

Чараваты адзначыў, што сістэма назірання ўкраінскіх войскаў дазваляе адсочваць ворага і прадугледжваць такія дзеянні акупантаў.

«Мы адсочваем гэтыя змены, у нас магутная сістэма назірання за полем бою, дзякуючы як нашым лагістычным магчымасцям, так і валанцёрскай магутнай дапамозе. Мы фактычна онлайн бачым поле бою. Ужо ведаем, як нам лягчэй адсачыць ворага», - дадаў спікер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках