28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times назваў Уладзіміра Зяленскага чалавекам года

4
Financial Times назваў Уладзіміра Зяленскага чалавекам года

Выданне называе прэзідэнта Украіны увасабленнем мужнасці і стойкасці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі стаў чалавекам года паводле версіі лонданскай газеты Financial Times.

Выданне называе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы «ўвасабленнем мужнасці і стойкасці ўкраінскага народа ў яго барацьбе супраць расейскай агрэсіі».

- Прэзідэнт Украіны стаў флагманам дэмакратычнага свету ў глабальнай барацьбе з аўтарытарызмам, якая можа вызначыць ход гэтага стагоддзя, - мяркуе газета.

З гэтых прычын Financial Times выбрала Уладзіміра Зяленскага чалавекам года.

Газета адзначае, што нягледзячы на мноства крытыкі на адрас Зяленскага ў мірны час яго прэзідэнцтва, падчас вайны ён паказаў сябе добрым лідарам, які змог згуртаваць як Украіну для супрацьстаяння ўварванню, так і краіны Захаду для дапамогі Украіне ў гэтым.

Financial Tomes піша, што пастанова Зяленскага застацца ў Кіеве замест таго, каб прыняць прапанову ЗША аб эвакуацыі, «была адным з найважнейшых момантаў у вайне, што падахвочвала ўкраінскае войска і яе народ да супраціву».

«Гэта стала нечаканасцю для ўкраінцаў і заходніх хаўруснікаў, якія мелі нізкія чаканні ад палітычнага лідара краіны», - падкрэслівае выданне.

Успамінаючы першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Пуціна і сваю пастанову застацца ў Кіеве Зяленскі ў інтэрв'ю FT заявіў: «Я больш адказны, чым смелы. Я проста ненавіджу падводзіць людзей».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках