24 красавiка 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прызначалася ўжо 7 тэрмінаў, каб захапіць горад»

4
«Прызначалася ўжо 7 тэрмінаў, каб захапіць горад»

Экспэрт патлумачыў, навошта расейцам Бахмут.

Расейскія акупанты жадаюць захапіць горад Бахмут на Данеччыне не з пункта гледжання стратэгіі, а з пункта гледжання сімвалізму.

Пра гэта сказаў камандуючы Наземнымі войскамі, генерал-палкоўнік Аляксандр Сірскі.

- У вайсковым плане Бахмут не мае стратэгічнага значэння. Але разам з гэтым ён мае псіхалагічнае значэнне. Бо пасля шэрагу страт, якія вораг панёс у Херсоне, Херсонскай вобласці, а перад гэтым гэта была Харкаўская вобласць, Ліман, для іх гэта будзе сімвалічна. Таму ён спрабуе рознымі спосабамі захапіць горад, прарваць абарону і такім чынам матываваць свой асабовы склад, падняць узровень яго маральна-псіхалагічнага стану, - кажа генерал-палкоўнік.

З ягоных слоў, акупанты ўжо некалькі месяцаў не пакідаюць спроб захапіць Бахмут, нягледзячы на магутны супраціў УСУ і страты сярод свайго асабовага складу.

- Прызначалася ўжо 6 ці 7 тэрмінаў, калі яны павінны былі захапіць горад, але кожны раз нашы ваяры сваёй гераічнай працай зрывалі гэтыя планы. І за ўвесь гэты час вораг прасунуўся максімум да 5 кіламетраў, - сказаў Аляксандр Сірскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках