18 красавiка 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея нанесла масаваны ракетны ўдар па гарадах Украіны

10
Расея нанесла масаваны ракетны ўдар па гарадах Украіны
ФОТА:АЛЯКСАНДР СТАРУХ/ЗАПАРОЖСКАЯ АГА (АВА)

У некалькіх абласцях чуваць гукі выбухаў.

У панядзелак, 5 снежня, Расея ўчыніла новы ракетны напад па Украіне. Блізу 13:10 ва Украіне была абвешчаная маштабная паветраная трывога, у тым ліку Кіеў, у некалькіх абласцях чуваць праца СПА.

Факт новых запускаў ракет па Украіне падчас паветранай трывогі першымі пацвердзілі кіраўнік Адэскай АВА Максім Марчанка і кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім.

На фоне ракетнай атакі паведамляецца аб новых адключэннях электраэнэргіі ў Адэсе, Сумах, Жытоміры, Крывым Рогу.

НВ публікуе наступствы расейскага ракетнага ўдару 5 снежня.

16:20 Варожую ракету збілі над адным з раёнаў Кіеўскай вобласці.

16:11 Кім паведаміў аб другой хвалі ракетных пускаў.

16:06 Адэса без вады: у горадзе абясточаныя ўсе помпавыя станцыі і рэзервовыя лініі.

Водазабеспячэнне адсутнічае ўсюды ў горадзе, паведамляе Інфаксводаканал.

16:02 Паведамляецца аб выбухах у Львоўскай і Цярнопальскай абласцях.

15:54 Без святла Сумская вобласць (аварыйнае адключэнне) і частка Крывога Рога.

«Частка горада без святла, адключаныя некаторыя кацельні і помпавыя. Трымаем сістэму на генератарах, на Макулан арганізаваны падвоз вады. Цыстэрны прыбудуць а 15.30, месцы раздачы глядзіце на сайце і ФБ Гарводаканала», - паведаміў Аляксандр Вілкул, гарадскі галава Крывога Рога.

Таксама паведамляецца, што ў Сумскай вобласці ўжылі экстраныя адключэнні святла, каб прадухіліць парушэнні ў працы энэргасістэмы Украіны, паведамілі ў аблэнэрга.

15.50 Двое загінулых у Запарожскай вобласці.

Два чалавекі загінулі, яшчэ двое параненыя ў вёсцы Новасафіеўцы Запарожскай вобласці пасля ўдару РФ па прыватным сектары, паведаміў намеснік кіраўніка АП Украіны Кірыл Цімашэнка.

15:48 У Адэсе, Жытоміры, Кіеўскай вобласці новыя перабоі са святлом.

15:46 У Вінніцы чутныя выбухі.

15:44 У Кіеўскай вобласці кіраўнік АВА пацвердзіў працу СПА.

«Заставайцеся ў хованках і бяспечных месцах. Падвышаная небяспека - рух ракет у бок вобласці», - заклікаў Аляксей Кулеба, кіраўнік Кіеўскай АВ, пацвердзіўшы, што ў вобласці працуе СПА.

15:42 «Ужо не трэніроўкі»: Можа быць некалькі хваляў ракетных нападаў РФ.

У панядзелак, 5 снежня краіна-агрэсарка Расея ўжо запусціла ракеты па Украіне, але можа быць некалькі хваляў нападаў, заявіў спікер Паветраных сіл Украіны Юры Ігнат.

«Ужо першая хваля ракет сышла, іх можа быць некалькі, таму могуць выкарыстоўваць некалькі хваляў нападаў, каб разгрупаваць ракеты па ўсёй тэрыторыі Украіны і заблытаць дзеянні нашай СПА», - сказаў ён у эфіры тэлемарафона.

14.39 Першыя звесткі аб «прылёце» ў Запарожскай вобласці: разбураныя прыватныя дамы, пацярпелі людзі.

Аб наступствах ўдару па вёсцы Новасафіеўцы Запарожскай вобласці паведаміў Кірыл Цімашэнка, намеснік кіраўніка ОП.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках