18 красавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На тыдні будзе да -13°С

Сіноптыкі: На тыдні будзе да -13°С

Прагноз надвор'я па Беларусі на 6-8 снежня.

6 снежня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным паўднёва-заходняя перыферыя антыцыклону, уначы на захадзе, удзень і ў цэнтральных раёнах будзе назірацца ўплыў атмасфернага фронту з паўднёвага захаду Еўропы. Воблачна з прасвятленнямі. Уначы пераважна на захадзе, удзень і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), піша pogoda.by.

Месцамі галалёд, слабы туман, на асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -1°С на захадзе да -13°С на ўсходзе Беларусі, максімальная ўдзень -2..-8°С, на паўднёвым захадзе -1..+2°С. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна падаць.

7-8 снежня варункі надвор'я ў асноўным будуць фармаваць франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы.

7 снежня воблачна, уначы на ўсходзе з прасвятленнямі. Уначы пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах рэспублікі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (у асноўным снег, мокры снег). Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..-10°С, на ўсходзе Беларусі пры прасвятленнях да -13°С, максімальная ўдзень 0..-6°С; на паўднёвым захадзе краіны тэмпературны фон складзе ўначы 0..-2°С, удзень +1..+2°С.

8 снежня чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Часам ападкі (у асноўным снег, мокры снег). Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні сярэдні, уначы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..-6°С, максімальная ўдзень -3..+2°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках