24 красавiка 2024, Серада, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну не дапаможа нават цуд

11
Пуціну не дапаможа нават цуд
Фота: Getty Images

На фронце ракетныя абстрэлы РФ ніяк не адлюстроўваюцца.

Расея выкарыстоўвае масаваныя ракетныя абстрэлы з мэтай запалохаць украінскі народ. Але колькасць ракет памяншаецца, а ўкраінскі народ, на зло Пуціну, усё ніяк не здаецца. Цяпер крамлёўскаму дыктатару застанецца спадзявацца толькі на д'ябла, бо пасеяць смуту сярод украінцаў не выходзіць, а на фронце ракетныя абстрэлы ніяк не адлюстроўваюцца.

Чаго дамагаецца Пуцін ракетным тэрорам і ці будзе другая хваля мабілізацыі ў РФ – «Апострофу» распавёў вайсковы экспэрт Юры Фёдараў.

- Расея працягвае масаваны ракетны ўдар па Украіне. Відавочна, што мэты не дасягнутыя, хаосу ва Украіне няма, а абстрэлы толькі пагаршаюць становішча Расеі на міжнароднай арэне і ніяк не абазначаюцца на поспехах украінскага войска на фронце. Чаго яны хочуць дабіцца?

- Нам відавочна, што гэта не спрацуе. Але гэта можа быць дагэтуль не відавочна пуціну і яго кампаніі, бо ў іх можа быць зусім іншая інфармацыя, якую яму кладуць на стол рознага кшталту выведслужбы. І ён можа верыць у тое, што такімі ракетнымі ўдарамі можна прымусіць Украіну да капітуляцыі. Гэта ў яго не атрымаецца, але ён гэтага пакуль не разумее.

Па-другое, ён можа спадзявацца на цуд. Расея цяпер знаходзіцца ў такім становішчы, што перамагчы ў вайне на полі бою яны не могуць, я думаю, што гэта яны ўжо пачынаюць усведамляць, таму ў іх толькі варыянт спадзявацца на цуд. Людзям у такой крызіснай сітуацыі ўласціва спадзявацца, што вось нешта такое адбудзецца, што зменіць усё, што адбываецца, з'явяцца новыя падзеі, трэнды, тэндэнцыі, якія павернуць усё ў найлепшы бок. Але для пуціна нічым добрым не абернецца цяперашняя сітуацыя, але я не выключаю, што ён працягвае на гэта спадзявацца. Ён усё яшчэ думае, што гэтымі ракетнымі ўдарамі па энэргетычнай інфраструктуры ён прымусіць украінскія ўлады пайсці на буйныя саступкі.

- Шмат кажуць аб тым, што ў Расеі заканчваецца ракетны патэнцыял. А ці могуць яны прыйсці да таго, што пачнуць выкарыстоўваць стратэгічны запас ракет?

- Ну што значыць стратэгічны запас ракет? Калі меркаваць з тых звестак, якія нядаўна апублікаваў Рэзнікаў, у Расеі налічваецца блізу 1500 ракет, якімі можна абстрэльваць усю тэрыторыю Украіны. І палова з іх - крылатыя ракеты. Вось можна і палічыць, што калі пры кожным масаваным абстрэле яны выкарыстоўваюць ад 70 да 100 ракет, то ў іх засталося магутнасцяў яшчэ на дзесяць удараў.

Тых ракет, якія вырабляюцца ў Расеі, недастаткова ў параўнанні з выдаткамі. Але амаль 35-40 ракет за месяц яны могуць вырабляць, столькі іх выраблялася за апошнія дзевяць месяцаў.

Гэта значыць, на дзесяць масаваных удараў у Расеі ракет выстарчыць. А што Пуцін будзе рабіць далей? Можа быць, будзе маліцца Богу, каб ён яго выратаваў, а, можа, паспрабуе выкарыстаць нейкую іншую зброю.

- У ГУР МА паведамілі, што Расея рыхтуецца да другой хвалі мабілізацыі, а таксама хоча датэрмінова выпусціць курсантаў вайсковых ВНУ ўжо ў студзені, каб папоўніць страты на фронце. Як вы думаеце, ці можа быць абвешчаная чарговая хваля мабілізацыі ў Расеі?

- Чакаць можна ўсяго, але давайце падумаем, які сэнс у тым, каб праводзіць такую масавую мабілізацыю? Калі верыць расейскім уладам, падчас першай мабілізацыі было прызвана бязмала 320 тысяч чалавек, з іх на фронт адправілі блізу 100 тысяч, якія павінны былі папоўніць тыя страты, якія расейскія войскі панеслі за 9 месяцаў вайны. Вось мы і мяркуем, што былі забітыя, параненыя і дэмабілізаваныя амаль 100 тысяч жаўнераў і афіцэраў.

Гэта значыць, у рэзерве засталося яшчэ 200 тысяч жаўнераў. Гэтыя людзі, хутчэй за ўсё, прызначаныя для папаўнення страт, якія расейскае войска яшчэ панясе. Напрыклад, пры штурме Бахмута, там вельмі цяжкія страты, ці спрабуючы змяніць сітуацыю ў Луганскай вобласці, дзе расейскія вайскоўцы знаходзяцца ў дастаткова складаным становішчы. Калі гэта так, то наступная мабілізацыя ў агляднай будучыні проста не мае сэнсу. І тут пытанне ў тым, куды гэтых новамабілізаваных падзець? Ну будуць яны знаходзіцца недзе на палігонах, у казармах, калі іх будзе ў дастатковай колькасці, а то і проста ў намётавых лагерах на заснежаных палянах. З гэтага нічога добрага не будзе, жаўнеры будуць хварэць, яны будуць абурацца, магчыма, нават нейкія пратэсты ўзнікнуць, а ніхто гэтага не хоча.

Адзіны сэнс такой мабілізацыі - гэта стварэнне новых баявых адзінак: частак, падраздзяленняў, злучэнняў. Калі разглядаць мабілізацыю з гэтага пункту гледжання, тады сэнс ёсць. І, напэўна, у Пуціна і ягоных генералаў такія планы ёсць. Але для таго, каб іх стварыць, неабходна мець дастатковы афіцэрскі склад. На аднаго афіцэра прыпадае прыблізна 10 шарагоўцаў, гэта значыць, калі 100 тысяч прызавуць, трэба мець 10 тысяч афіцэраў. А адкуль іх узяць? Вось датэрмінова выпусцяць з вайсковых вучэльняў, але гэта маладыя лейтэнанты, якія пораху не нюхалі, досведу баявой службы няма, а ім будзе даручана камандаваць 35-гадовымі, а то і старэйшымі мужыкамі. Вось і хто кім будзе камандаваць? Я не думаю, што з гэтых маладых лейтэнантаў атрымаюцца сур'ёзныя афіцэры. А калі іх адправяць на фронт разам з падначаленымі, там яны загінуць у першых шэрагах, бо ў іх няма баявога досведу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках