24 красавiка 2024, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Званочак для расейцаў»: вайсковы аналітык пракаментаваў выбухі на аэрадромах РФ

9
«Званочак для расейцаў»: вайсковы аналітык пракаментаваў выбухі на аэрадромах РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ва УСУ ёсць магчымасці знішчаць ворага там, адкуль ён атакуе Украіну.

Вайсковы аналітык, ветэран расейска-ўкраінскай вайны Аляксей Гецьман у эфіры Радыё НВ выказаўся наконт выбухаў у Саратаўскай вобласці паблізу горада Энгельса.

«Прычынілі даволі вялікую шкоду, калі спалілі два стратэгічныя бамбавікі, ракетаносцы. Гэта моцна не паўплывае на магчымасць РФ з гэтых аэрадромаў атакаваць нашу краіну ракетамі, але гэта вельмі прыемная сітуацыя», - распавёў Гецьман.

Экспэрт адзначыў, што няма пацверджання таго, што ўдары нанеслі УСУ, але наўрад ці гэта былі «марсіяне».

«Мы не страляем па цывільнай крытычнай інфраструктуры. Мы атакуем менавіта вайсковыя аб'екты для таго, каб выключыць магчымасць нападу з гэтых аб'ектаў па нашых тэрыторыях. Гэта такі званочак, каб расейцы зразумелі, што ў нас ёсць магчымасці знішчаць ворага там, адкуль ён нас атакуе», - дадаў Гецьман.

У Расеі адбыліся два інцыдэнты на вайсковых аэрадромах. У Саратаўскай вобласці каля горада Энгельса ўпаў беспілотнік, а пад Разанню ўзарваўся бензавоз.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках