25 красавiка 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «мобікі» зняпраўдзілі прапаганду Крамля

8
Расейскія «мобікі» зняпраўдзілі прапаганду Крамля

Вайскоўцы РФ заклікалі сваякоў не верыць тэлевізару.

Мабілізаваныя расейцы паскардзіліся родным, што ім не выдаюць зімовае абмундзіраванне і ў акопах на фронце даводзіцца фактычна выжываць. Акрамя таго, усе поспехі, пра якія гавораць на тэлевізіі, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Аб гэтым піша «Інфармацыйны супраціў», спасылаючыся на перахоп размоваў «мобікаў» з сем'ямі. «Выдалі летнюю форму, а на вуліцы ўжо снежань» - паскардзіўся адзін ваяка.

Мабілізаваныя, якія знаходзяцца на ўсходнім фронце, расказалі, што галоўнай умовай выжывання ў акопах з'яўляецца наяўнасць печкі. І тым, каму пашанцавала яе дастаць, усе вельмі зайздросцяць. Але існуе яшчэ адна важная праблема - дровы, бо вакол пазіцый даўно высечаныя ўсе пасадкі, а ў стэпе вельмі складана знайсці дровы.

Усё часцей «мобікі» зняпраўджваюць апавяданні родных, якія тыя пачулі на тэлевізіі. Так, на пытанне сваяка, ці праўда акупанты захапілі Бахмут на Данеччыне, адзін з акупантаў сказаў, што «гэта трызненне».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках