25 красавiка 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы атрымалі ў Літве больш за 22 тысячы дазволаў на жыхарства з пачатку года

Беларусы атрымалі ў Літве больш за 22 тысячы дазволаў на жыхарства з пачатку года

Яшчэ 5127 беларусаў сёлета падоўжылі свае раней выдадзеныя дазволы на жыхарства.

За адзінаццаць месяцаў 2022 года грамадзяне Беларусі атрымалі ў Літве 22 890 дазволаў на часовае жыхарства і дазволаў на жыхарства. Аб гэтым паведамілі 5 снежня ў Дэпартаменце міграцыі Літвы, перадае BNS.

Яшчэ 5127 беларусаў сёлета падоўжылі свае раней выдадзеныя дазволы на жыхарства.

Для параўнання, у 2021-м грамадзяне Беларусі атрымалі ў Літве 15 318 дазволаў на жыхарства і падоўжылі 5232.

Акрамя таго, за студзень-лістапад 2022 года беларусам была выдадзена 19 641 нацыянальная віза Літвы, а за мінулы год - 21 360 нацыянальных віз.

Дэпартамент міграцыі таксама падаў аналагічныя звесткі для грамадзян Расеі. Так, сёлета расейцы паспелі атрымаць у Літве 3415 дазволаў на жыхарства і падоўжыць 1250. За ўвесь мінулы год ім было выдадзена 2062 дазволы на жыхарства і падоўжаныя 1572. Літоўскіх нацыянальных віз расейцы за гэты год атрымалі 2769, за мінулы - 2858.

Дэпартамент міграцыі Літвы назваў гэтыя лічбы ў сувязі з навацыямі ў працэсе выдачы дазволаў на жыхарства і нацыянальных віз грамадзянам Беларусі ды Расеі. Цяпер ім трэба будзе запаўняць дадатковую анкету і пісьмова выкладаць сваю пазіцыю што да расейскай агрэсіі ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках