24 красавiка 2024, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дапамагаў спецназ»: NYT распавяла падрабязнасці дзёрзкага нападу дронаў на аэрадромы ў РФ

29
«Дапамагаў спецназ»: NYT распавяла падрабязнасці дзёрзкага нападу дронаў на аэрадромы ў РФ
фото: getty images

УСУ гатовыя атакаваць цэлі ў глыбіні Расеі.

Беспілотнікі, якімі атакавалі расейскія вайсковыя аэрадромы Дзягілева ў Разанскай вобласці і Энгельс у Саратаўскай вобласці, былі запушчаныя з тэрыторыі Украіны, паведамляе выданне The New York Times.

Выданне са спасылкай на міністэрства абароны Расеі і высокапастаўленага ўкраінскага чыноўніка адзначае, што 5 снежня Украіна «ажыццявіла сваю самую дзёрзкую атаку на расейскую тэрыторыю за дзевяць месяцаў вайны».

Паводле інфармацыі газеты, прынамсі, адзін з удараў быў нанесены з дапамогай украінскага спецназа, які знаходзіўся непадалёк ад базы і дапамагаў накіраваць беспілотнікі да цэлі.

Удары сведчаць аб гатоўнасці Украіны атакаваць базы ў глыбіні тэрыторыі РФ, а таксама ўпершыню за дзевяць месяцаў вайны прадэманстравалі здольнасць краіны наносіць удары на такіх вялікіх адлегласцях, піша выданне.

Раніцай у панядзелак, 5 снежня, невядомы лятальны апарат упаў на ўзлётна-пасадачнай паласе аэрадрома Энгельс-1 у Саратаўскай вобласці.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках