28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы ліст шчасця: за адсутнасць ТА на камеры пачалі трапляцца і паўторнікі

11
Чарговы ліст шчасця: за адсутнасць ТА на камеры пачалі трапляцца і паўторнікі

Лукашысты наважылі глыбей залезці ў кішэні кіроўцаў.

У канцы кастрычніка прадпрыемства «Белтэхагляд» паведаміла, што камеры фотафіксацыі пачалі выяўляць на дарогах аўто без тэхагляду. І ў інтэрнэце раз-пораз аўтамабілісты выкладваюць свае «лісты шчасця» за няпройдзенае ТА.

Гэта былі парушэнні, учыненыя першы раз цягам года, адпаведна парушальнікі абышліся на першы раз папярэджаннем. Цяпер пайшлі і «паўторнікі», піша abw.by.

Так, мяркуючы па фота гэтай пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, 23 лістапада аўтамабіль патрапіў на камеру на 41-м кіламетры трасы М1, у Жабінкаўскім раёне. За кіраванне аўтамабілем без тэхагляду паўторна цягам года кіроўцу трэба будзе заплаціць штраф 16 рублёў, што складае палову базавай адзінкі. Тэрмін выплаты - месяц з дня складання пастановы, гэта значыць, да 29 снежня 2022 года.

Нагадаем: калі парушэнне зафіксаванае ўпершыню, уладальнік вызваляецца ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем яму папярэджання. Наступным разам уласнік будзе прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе штрафу ў суме 0,5 базавай адзінкі. Пры гэтым да адказнасці прыцягваецца як фізічная, так і юрыдычная асоба - уласнік або ўладальнік транспартнага сродку.

Калі камеры зафіксуюць некалькі такіх парушэнняў цягам дня (з 00:00 да 23:59), уласнік транспартнага сродку будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці толькі адзін раз.

У выпадку нязгоды прынятая пастанова можа быць абскарджаная ў падраздзяленне ДАІ па месцы жыхарства цягам месяца з дня атрымання копіі пастановы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках