29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін знішчыў свой найважнейшы рынак

13
Пуцін знішчыў свой найважнейшы рынак

Еўропа развітваецца з расейскай нафтай.

Энэргамост Расея-Еўропа, пабудаваны ў часы Леаніда Брэжнева, па якім на Захад пастаўлялася сыравіна, а на Усход - тэхналогіі і шырспажыў, адпраўляецца на сметніцу гісторыі.

Марскі экспарт расейскай нафты ў Еўропу на тыдні, які скончыўся 2 снежня, абрынуўся да 310 тысяч барэляў на дзень, падлічыў Bloomberg на аснове статыстыкі танкерных перавозак, піша Finanz.

У параўнанні з папярэднім тыднем пастаўкі ўпалі на траціну, у параўнанні з пачаткам лістапада - амаль на 60%, а калі параўноўваць з даваеннымі аб'ёмамі - больш як у 5 разоў.

Цалкам адмовіліся ад марскіх паставак расейскай нафты Польшча, Нямеччына, Швэцыя, Вялікая Брытанія, Францыя, Фінляндыя, Румынія і Літва.

Італія скараціла закупы ўтрая ў параўнанні з пачаткам лістапада пасля таго, як улады ўвялі вонкавае кіраванне на НПЗ «Лукойла» - адным з найбуйнейшых у краіне, на які прыпадае 20% магутнасцяў нафтаперапрацоўкі. Прадаўжалі куплю расейскай нафты Балгарыя (125 тысяч барэляў на дзень), Харватыя (менш за 100 тысяч) і Нідэрланды (100 тысяч), дзе размешчаны найбуйнейшы ў ЕЗ нафтавы порт Ратэрдам.

Але з 5 снежня краіны ЕЗ уводзяць эмбарга на расейскія барэлі і адначасова забараняюць страхаваць танкеры, якія вязуць нафту, даражэйшую за 60 даляраў за бочку - умоўную «столь» кошту.

Пуцін, які развязаў вайну з Украінай і дамогся санкцый, «знішчыў свой найважнейшы рынак для нафты», кажа віцэ-прэзідэнт S&P Global Даніэл Ергін. Да вайны ў ЕЗ сыходзіла больш за 50% марскога нафтавага экспарту з Расеі - 1,6 млн барэляў за дзень з 3 млн барэляў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках