19 красавiка 2024, Пятніца, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр ЦАХАЛу: Расія ў пройгрышнай сітуацыі

8
Афіцэр ЦАХАЛу: Расія ў пройгрышнай сітуацыі
Ігаль Левін

На стратэгічным узроўні ініцыятыва пераходзіць у рукі Украіны.

Другі дзень запар расейскія аэрадромы зазнаюць удары беспілотнікаў. Атакаваны авіябазы пад Саратавам, Разанню і Курскам. Як гэта мяняе ход вайны?

Напады дронаў для сайта Charter97.org каментуе афіцэр войска і абароны Ізраілю Ігаль Левін.

- Гэта расейскія СМІ заявілі, што гэта былі ўкраінскія беспілотнікі. Ва Украіне такой заявы не было, гэта вельмі важна. Скажам, гэта былі напады на гэтыя расейскія аэрадромы. Што менавіта гэта было - ракеты, беспілотнікі, ДРГ ці якія-небудзь партызаны - гэта ўсё другасна, не мае значэння напраўду, бо важны сам факт нападу. Як з Крымскім мостам - усё адно, як менавіта, важна, што ён уразлівы. Тое ж самае і з аэрадромамі. Ужо два дні запар мы гэта бачым. Гэта ўказвае на тое, што гэта ўжо тэндэнцыя, а не нейкае выключэнне з правілаў, не выпадковасць.

- Ці можна казаць пра змену тактыкі УСУ?

- Гэта ініцыятыва на стратэгічным узроўні. Разумеецца, што вы б'яце першым і вораг павінен рэагаваць. Учора расейскі ракетны ўдар па Украіне быў у адказ. Расеі трэба падладжвацца, яна вымушана рэагаваць. Гэта сведчыць аб тым, што ініцыятыва пераходзіць у рукі Украіны на стратэгічным узроўні. І калі такія атакі працягнуцца, падобныя падзеі на гэтых аэрадромах працягнуцца, гэта ўжо будзе паказваць на тэндэнцыю, дзе Расеі давядзецца пастаянна падладжвацца.

Гэта цалкам мяняе ўвесь баланс сіл, бо цяпер яны не могуць навязваць сваю волю, прымушаць Украіну да нечага. Цяпер склалася такая сітуацыя, калі Расеі трэба думаць, як ёй засцерагчы свае базы ў глыбокім тыле. "Энгельс", напрыклад, знаходзіцца на адлегласці больш за 600 кіламетраў ад мяжы з Украінай. Гэта першы важны момант, псіхалагічны.

Другі, ужо практычны момант, у тым, што ў Раскі не стае сістэм супрацьпаветранай абароны, даводзіцца здымаць іх з Сірыі і вяртаць у краіну. Цяпер яны будуць стаяць перад дылемай: працягваць выкарыстоўваць СПА на фронце або "рассоўваць" іх па авіябазах па ўсёй Расеі. Авіябаз у РФ шмат, наогул вайссковых баз, стратэгічных цэляў шмат і разнастайных вайсковых аб'ектаў. І не ўсе яны прыкрытыя СПА поўнасцю. Ёсць такія месцы, дзе сістэм супрацьпаветранай абароны наогул няма, таму ім давядзецца здымаць іх з фронту. А калі яны здымаюць з фронту, то гэта дае большую свабоду для ўкраінскай авіяцыі, больш свабоды для «Байрактараў» і іншых сістэм.

Таму мы бачым, што ў Расеі тут пройгрышная сітуацыя з кожнага боку. Калі яны пакідаюць сваё СПА на фронце, тады ў іх не абаронены вайсковыя базы ў тыле. Калі яны здымаюць іх з фронту, то тым самым яны яго агаляюць. Такім чынам, гэта ўплывае на тактыку УСУ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках