19 красавiка 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскову давялося апраўдваць Пуціна

30
Пяскову давялося апраўдваць Пуціна

Расейцы абурыліся выбарам аўто для паездкі па Крымскім мосце.

Учора прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на Mercedes праехаўся па Крымскім мосце.

Карыстальнікі сацсетак, у тым ліку і расейскіх, былі абураныя тым, што дыктатар для паездкі скарыстаўся аўтамабілем не айчыннай вытворчасці, а нямецкім.

З прыборнай панэлі зразумела, што прэзідэнт кіруе седанам Mercedes-Benz S-class W221. Гэта флагманскі прадстаўнічы седан нямецкага вытворцы, які выпускаўся з 2006 да 2013 года. Кошт - $ 80-100 тысяч.

На тэлевізіі Пуцін увесь час распавядае аб магутным аўтапраме Расеі, але сам пры гэтым абраў Mercedes.

Апраўдваць расейскага прэзідэнта ўзяўся ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, які сёння раніцай пракаментаваў гэтую сітуацыю.

Са слоў Пяскова, выбар аўтамабіля рабіўся выпадковым чынам, пішуць расейскія СМІ.

«Проста на месцы быў такі аўтамабіль. Каб лішнія не ганяць, на ім і паехаў», - адзначыў Пяскоў.

Гэта не першы раз, калі Пуцін садзіцца за стырно замежнага аўто. У снежні 2021 года ён асабіста заехаў па беларускага дыктатара Аляксандрам Лукашэнку перад перамовамі ў Ленінградскай вобласці. Тады Пуцін кіраваў пазадарожнікам Mercedes-Benz ML.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках