18 красавiка 2024, Чацвер, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская гігіеністка расказала, якія прадукты дапамогуць захаваць здароўе зубоў

5
Беларуская гігіеністка расказала, якія прадукты дапамогуць захаваць здароўе зубоў

Спецыялістка вылучыла вітамін С.

Гігіеніст Менскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Інга Фядоткава расказала, якія прадукты павінны быць у рацыёне, каб як мага даўжэй захоўваць здароўе зубоў і дзяснаў.

Са слоў экспэрта, цвёрдая гародніна і садавіна (морква, яблыкі, агуркі і буракі) добра масажуюць дзясны і забяспечваюць зубы кальцыем і фосфарам, неабходнымі для здаровых зубоў.

Змагацца з бактэрыямі, якія руйнуюць зубную эмаль, дапамагаюць арэхі (міндаль, кедравыя арэхі, кеш’ю). Акрамя гэтага, яны яшчэ змяшчаюць шмат вітамінаў, амінакіслот і поліненасычаных тлустых кіслот.

Вітамін С умацоўвае дэнцін зубоў, таму варта ўжываць у ежу ягады (парэчку, вінаград, трускаўкі, журавіны).

Малочныя прадукты (сыр, тварог, ёгурт) - гэта крыніца кальцыю, фосфару, калію, магнію і вітамінаў А, С і D.

Дабратворна ўплываюць на здароўе дзясен і зубоў цытрусавыя (грэйпфрут, лайм, апельсін). Высокая канцэнтрацыя вітаміна С у цытрусавых дапамагае падтрымліваць выпрацоўку калагену ў арганізме, прадухіляе захворванні зубоў і дзясен. Але варта мець на ўвазе, што цытрусавыя ўтрымліваюць арганічныя кіслоты, якія руйнуюць эмаль зубоў.

Ды і вада таксама важная ў рацыёне. Паколькі яна, як і сліна, дапамагае змыць з зубоў часцінкі ежы і нейтралізаваць кіслоты, што нішчаць эмаль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках