29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зганяе ўцекачоў да межаў Украіны

18
Лукашэнка зганяе ўцекачоў да межаў Украіны

Аналагічная тактыка выкарыстоўваецца на мяжы з ЕЗ.

Аляксандр Лукашэнка наўмысна накіроўвае ўцекачоў з Ірана і Пакістана да мяжы з Украінай. Беларускі рэжым шукае слабыя месцы ў ахоўных збудаваннях для прарыву ДРГ.

Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны.

«Такім чынам, беларусы правяраюць уразлівыя і недастаткова абароненыя адцінкі мяжы з Украінай, якія могуць выкарыстоўвацца для праходу варожых ДРГ», - гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак Цэнтра, аналагічную тактыку вораг выкарыстоўвае на мяжы з Латвіяй.

Аднак, як адзначаецца, зараз на паўночнай мяжы прымаюцца меры забеспячэння абароны. Захоўваюць пільнасць і чальцы беларускага падполля, якія дапамагаюць весці назіранне за перамяшчэннем варожых войскаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках