25 красавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія мабілізаваныя спалохаліся і пакінулі пазіцыі на фронце ва Украіне

22
Расейскія мабілізаваныя спалохаліся і пакінулі пазіцыі на фронце ва Украіне

Жонкі акупантаў паскардзіліся на камандаванне РФ.

У канцы лістапада 29 мабілізаваных з уральскага горада Ірбіта пакінулі пазіцыі на фронце ва Украіне, піша партал Екацярынбурга са спасылкай на жонак мабілізаваных. Яны падалі рэдакцыі позвы аб мабілізацыі, копіі скаргаў, а таксама спіс з 29 прозвішчаў мабілізаваных.

Са слоў жонак мабілізаваных, у Ірбіце 29 верасня мабілізавалі 95 мужчын, затым іх адправілі ў Растоўскую вобласць, а ў кастрычніку - у зону баявых дзеянняў.

“Не было паставак ежы і вады. Не было ў іх камандавання. Прывезлі мужчын на месца прызначэння, паставілі задачу: капаць падкоп. Выдалі штык-нажы, рыдлёвак не далі, яны самі сабе штык-нажамі капалі падкопы. Далей ніякіх пастаўленых задач ім не было. Яны некалькі тыдняў галадалі, прасілі дапамогі, але праз рацыі ніхто не адказваў, - распавяла выданню адна з жонак мабілізаваных. - Пастаянныя стрэлы, пастаянныя абстрэлы ў іх з мінамётаў, з усіх гармат. Яны баяліся памерці, яны проста ўсталі і сышлі. Яны кінулі свае пазіцыі. Яны былі вымушаны гэта зрабіць. Цяпер іх хочуць зрабіць дэзерцірамі і пагражаюць турмой».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках