29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі прапагандыст зладзіў істэрыку праз баязлівасць расейцаў

30
Крамлёўскі прапагандыст зладзіў істэрыку праз баязлівасць расейцаў
ДЗМІТРЫЙ ГУБЕРНІЕЎ

Губерніеву не спадабалася маўчанне суайчыннікаў.

Расейскі прапагандыст Дзмітрый Губерніеў выдаў неверагодна эмацыйную прамову ў наўпростым эфіры канала «Матч ТВ», ацэньваючы сітуацыю з адхіленнем лыжнікаў ад міжнародных спаборніцтваў. Журналіст абвінаваціў спартоўцаў у баязлівасці перад кіраўнікамі федэрацыі, якія не адстойваюць правы атлетаў.

Губерніеў зазначыў, што лыжнікі не змагаюцца за сябе на фоне няўдалай арганізацыі Кубка Расеі. Каментатар адзначыў, што спартоўцы проста губяць уласныя кар'еры.

«Што ж вы ўсё маўчыце? У вас чорт ведама дзе праходзяць спаборніцтвы, вы маўчыце. У вас прыбіральняў няма цёплых. Божа ты мой! У вас спаборніцтвы праходзяць, іх ніхто не глядзіць. Вы найлепшыя гады жыцця марнуеце ў маўчанні. Хлопцы, агу! Увесь свет палемізуе, акрамя расейцаў. Лыжнікі, вас выгналі несправядліва з сусветнай спартовай сям'і. Вы нават у Расеі нікому не патрэбныя з адсутнасцю трансляцый і гэтак далей. Што ж вы ўсё баіцеся, Божа ты мой? Бойцеся далей. Уласнага ценю бойцеся», – сказаў у істэрыцы Губерніеў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках