Стала вядома, якую ролю Крэмль адвёў беларускім сілавікам у плане захопу Украіны
22- 7.12.2022, 17:19
- 77,442

Даклад брытанскіх аналітыкаў.
Сайт Charter97.org пісаў, што Каралеўскі аб'яднаны інстытут абаронных даследаванняў Вялікай Брытаніі (RUSI) апублікаваў вялікі даклад аб ходзе расейскага ўварвання ва Украіну з лютага да ліпеня. Як выявілася, у плане Крамля была прапісаная і роля беларускіх сілавікоў.
Расея, згодна з дакладам RUSI, планавала захапіць Украіну за 10 дзён і падрыхтаваць анэксію да жніўня (сімвалічна, бо ў жніўні Дзень незалежнасці Украіны).
Расейская контрвыведка падрыхтавала спісы:
1) украінскіх грамадзян, якія павінны быць фізічна ліквідаваныя;
2) рэпрэсаваныя;
3) нейтралаў, якіх можна было б схіліць да калабарацыянізму;
4) калабарантаў.
Прэзідэнта Зяленскага і вышэйшае кіраўніцтва планавалася забіць. Чальцоў урада - пасадзіць. Прарасейскія парламентарыі павінны былі сфармаваць «Рух за мір».
Пасля паражэння ўкраінскага войска і знішчэння палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Украіны краіна павінна была страціць волю да перамогі і здацца.
Крытычную інфраструктуру, згодна з планам, планавалася захапіць у цэласці - як і парламент, Цэнтрабанк і аб'екты атамнай энэргетыкі (прычым украінская выведка мяркуе, што Ровенскую і Хмяльніцкую АЭС меркавалася браць пад кантроль сіламі спецаперацый Беларусі).