19 красавiка 2024, Пятніца, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць найбольш карысных прадуктаў для печані

Названыя пяць найбольш карысных прадуктаў для печані

Яны спрыяюць мяккай і натуральнай ачыстцы арганізма.

Печань - гэта орган, які з'яўляецца фільтрам, штодня прапускаючы праз сябе шкодныя рэчывы, якія трапляюць у наш арганізм. У печані шмат агрэсіўных ворагаў - алкаголь, лекі, хімічныя дабаўкі з прадуктаў, а таму яна мае патрэбу ў падсілкоўванні, піша foodandmood.com.ua.

Увядзіце гэтыя прадукты ў свой рацыён і падтрымай здароўе знутры.

Гарбуз

Печань любіць аранжавыя і чырвоныя прадукты, і гарбуз як нельга дарэчы. У гарбузу шмат рэдкага вітаміну Т, які дапамагае засвойвацца цяжкім бялковым прадуктам, такім як мяса. Няхай звычка есці на гарнір гарбуз паселіцца на вашай кухні. А яшчэ гарбуз дапамагае скінуць вагу, таму асабліва варта прыгледзецца да яго тым, хто заняты гэтым пытаннем.

Курага

Яшчэ адна рудая памагатая падыдзе таму, хто жыцця не ўяўляе без дэсерту. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ўжыванне курагі зніжае рызыку развіцця рака печані, а фенольныя кампаненты, якія ўваходзяць у склад гэтага сухафрукту, зніжаюць халестэрын, які перагружае печань.

Ламінарыя

Або марская капуста. У ёй змяшчаецца альгінавая кіслата - яе яшчэ называюць прыродным утылізатарам шкодных рэчываў. Яны здольныя выводзіць солі цяжкіх металаў. А гэта вялікая дапамога печані. Таксама ў марской капусце змяшчаецца шмат ёду, які прадухіляе захворванні шчытападобнай залозы, зніжае рызыку ўзнікнення анкалогіі і зніжае ўзровень халестэрыну.

Аліўкавы алей

У аліўкавым алеі шмат вітаміну Е, які з'яўляецца антыаксідантам. Ён засцеражэ арганізм ад уздзеяння вольных радыкалаў, якія ўтворацца ад цыгарэтнага дыму, радыяцыі, бруднага паветра і гэтак далей. Увесь гэты ўдар прыпадае на печань. Аліўкавы алей блакуе таксічныя рэчывы, якія паступаюць у арганізм, таму часцей запраўляйце салаты менавіта ім ці часцей стаўце на стол кансерваваныя алівы.

Малочныя прадукты

Добры варыянт – кісламалочныя прадукты, такія як нятлусты кефір, ёгурт ці ражанка. Яны з'яўляюцца базай для аздараўлення мікрафлоры кішэчніка і спрыяюць мяккай і натуральнай ачыстцы арганізма ад таксінаў, а значыць, і печані будзе лягчэй. Да таго ж карысныя бактэрыі дапамогуць пераварыць ежу і лягчэй вывесці яе вонкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках