Байцы ўкраінскай Нацгвардыі ліквідавалі крылатую ракету РФ з кулямёта і аўтаматаў
8- 7.12.2022, 17:54
- 6,832

Удалую аперацыю правялі воіны 27-й Пячэрскай брыгады.
Украінскія вайскоўцы падчас расейскага масаванага абстрэлу ў панядзелак збілі крылатую ракету Х-101. Ракету ўдалося збіць з буйнакалібернага кулямёта і аўтаматаў, паведамляе прэс-служба Нацгвардыі Украіны.
Расейскую ракету ліквідавалі байцы мабільнай агнявой групы гвардзейцаў 27 Пячэрскай брыгады.
«Збіць ракету, якая ішла на нізкай вышыні, удалося з буйнакаліберных кулямётаў і абстрэлам з аўтаматаў», — гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе дадалі, што агнявыя разлікі Нацгвардыі створаныя для супрацьдзеяння ўдарам з паветра, у тым ліку для знішчэння расейскіх ракет і дронаў-камікадзэ.
«У спалучэнні з эфектыўнай работай падраздзяленняў ППА гэта дае магчымасць павялічваць вынік збівання паветраных цэляў і тым самым захаваць аб'екты інфраструктуры і жыцці нашых грамадзян», - дадалі ў прэс-цэнтры.