29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валет, Таракан, Бульбяны лось: як беларусы называюць Лукашэнку

39
Валет, Таракан, Бульбяны лось: як беларусы называюць Лукашэнку
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Спіс мянушак беларускага дыктатара.

За доўгія гады кіравання Лукашэнка набыў нямала крыўдных мянушак. На некаторыя з іх дыктатар публічна крыўдзіўся. Сайт Charter97.org расказвае, як беларусы называюць Лукашэнку і чаму.

Таракан

Адна з самых вядомых мянушак, якія замацаваліся за Лукашэнкам, звязана з перадвыбарнай кампаніяй блогера Сяргея Ціханоўскага і лозунгам «Стоп Таракан!». Як расказваў апазіцыянер, слоган прыйшоў яму ў галаву пасля стрыму з актывісткай з Глыбокага Людмілай Барэйка. Жанчына на камеру распавяла казку Карнея Чукоўскага «Тараканішча». Гэтае відэа стала адным з самых папулярных на канале «Краіна для жыцця».

Сяргей Ціханоўскі выкарыстоўваў у сваёй перадвыбарнай кампаніі не толькі лозунг, але і тэпаць, якім прапаноўваў прыбіць «казурку».

Адзначым, што Лукашэнка моцна пакрыўдзіўся на мянушку «Таракан». У чэрвені 2020 года дыктатар сустрэўся з берасцейскімі актывістамі, якія пратэставалі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Дыктатар публічна папрасіў не называць яго «вусатым тараканам».

«Саша тры працэнты»

Мянушку таксама з'явілася падчас перадвыбарнай кампаніі 2020-га года. На шэрагу незалежных сайтаў прайшлі апытанні, за каго беларусы будуць галасаваць на выбарах. Лукашэнка стабільна набіраў 3% галасоў. Пасля гэтага «інтэрнэт-сацыялогія» ў Беларусі была забаронена.

Аднак спрацаваў эфект Стрэйзэнд: лічбы, якія забараніў Лукашэнка, сталі мэмам. «Трохпрацэнтны», «Саша тры працэнты» — гэтыя мянушкі моцна замацаваліся за дыктатарам. Сакральнай стала і лічба, з якой атаясамляюць сябе супраціўнікі Лукашэнкі - 97%.

Бульбяны лось

Расейскі палітолаг Валеры Салавей, вядомы сваімі гучнымі прагнозамі і інсайдамі, у эфіры «Радыё Свабода» распавёў, што Пуцін недалюблівае Лукашэнку. За спінай кіраўнік Крамля называе беларускага дыктатара «Бульбяным ласём». З тых часоў гэтую мянушку сталі часта выкарыстоўваць ананімныя Telegram-каналы.

Фенцік

Украінскае выданне «Інфарматар» сцвярджае, што дзед Лукашэнка - ваенны злачынец, чалец Расейскай фашысцкай партыі, правадыр прафашысцкай «Рускай Нацыянальнай Гвардыі Чарнарубашачнікаў» Сцяпан Фенцік.

Меркавана стары Лукашэнка пісаў у сваіх зваротах: «Наша эпоха вылучыла фашызм, фашызм — з'ява новая, перадавая, прагрэсіўная. Дэмакратыя спарахнела, збанкрутавала. Ёй на змену пераможна ідзе фашызм, як канцэнтрацыя народных сіл. Фашызм канструктыўны. Яго задача - не разбураць, а будаваць!

Беларусы, якія памятаюць словы пахвалы Лукашэнкі на адрас Гітлера, падхапілі версію ўкраінскіх журналістаў. На розных інтэрнэт пляцоўках беларусы называюць Лукашэнку «Фенцікам».

«Валет»

Украінскі валанцёрскі праект InformNapalm апублікаваў дакумент, паводле якога дыктатар Лукашэнка ў 1987 годзе быў завербаваны ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) ССРР як агент пад псеўданімам «Валет». У яго задачы ўваходзіла «развязанне контрвыведвальных задач у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці».

У характарыстыцы Лукашэнкі пад грыфам «цалкам сакрэтна» сказана, што ўзурпатар «надзвычай хітры», схільны да інтрыгаў і прагі ўлады над навакольнымі.

Сінія пальцы

Мянушка звязаная з заявай самога Лукашэнкі.

«Калі буду адчуваць, што вы катэгарычна супраць, канешне, буду перажываць, але тым не менш вы павінны маю кандыдатуру адкінуць на выбарах. І я паабяцаў, што сінімі пальцамі за крэсла трымацца не буду. Паверце, гэта не зусім мяккае крэсла», - заявіў дыктатар у 2019 годзе.

Аднак пасля сфальсіфікаваных выбараў у 2020 г. Лукашэнка загаварыў па-іншаму. Перад рабочымі Менскага завода колавых цягачоў, якія крычалі яму сыходзь, дыктатар заявіў: «Пакуль мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе».

Шэраг Telegram-каналаў выкарыстоўваюць менавіта гэтую мянушку, калі піша пра Лукашэнку. Таксама дыктатара часта малююць з сінімі пальцамі.

Пацук

Падчас мітынгу 23 жніўня 2020 года дзяржаўныя СМІ паказалі кадры, на якіх Лукашэнка ляціць на верталёце над менскім праспектам. Дыктатар убачыў пратэстоўцаў і сказаў: «Як пацукі разбегліся».

Беларусы хутка зрэагавалі. На наступным мітынгу сотні тысяч пратэстантаў скандавалі Лукашэнку: «Сам ты пацук!»

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках