19 красавiка 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі стаў самым уплывовым еўрапейцам паводле версіі Politico

2
Зяленскі стаў самым уплывовым еўрапейцам паводле версіі Politico
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Названы таксама галоўны няўдачнік года.

Выданне Politico апублікавала рэйтынг самых уплывовых людзей Еўропы 2022 года. У яго ўвайшлі 28 палітыкаў. Самым уплывовым еўрапейцам выданне назвала прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, а расейскі лідар Уладзімір Пуцін стаў галоўным няўдачнікам года.

У публікацыі адзначаецца, што Украіна не першы год зазнае напады з боку Расеі.

«Але да апошняга нападу расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна астатняя Еўропа мала што рабіла [для Украіны]. (…) Прычына, з якой гэтым разам усё па-іншаму, ва Уладзіміры Зяленскім, фігуры, якой Еўропа не толькі давярае, але і захапляецца і за якой ідзе - у адрозненне ад папярэдніх прэзідэнтаў Украіны. Толькі паглядзіце, як еўрапейскія лідары імкнуцца ў Кіеў, каб сфатаграфавацца з урачыстым 44-гадовым мужчынам у яго зараз культавай аліўкава-зялёнай футболцы. Стоячы побач з ім, палітыкі прагнуць быць заўважанымі», - адзначаецца ў публікацыі.

У звароце, запісаным для Politico, Уладзімір Зяленскі падзякаваў украінцам, якія бароняць сваю незалежнасць, а таксама «ўсіх нашых сяброў у Еўропе, якія дапамагаюць нам падтрымліваць стабільнасць».

- Я веру, што ўкраінцы будуць самымі ўплывовымі і ў наступным годзе, але ўжо ў мірны час, - сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у рэйтынгу названы «няўдачнікам года».

«Мара Уладзіміра Пуціна аб вялікай Расеі наўрад ці здзейсніцца. Яго поўнамаштабны наступ на Украіну пачаў развальвацца амаль адразу ж, як толькі пачаўся. (…) Замест гэтага яго ўварванне прывяло Расею да краіны трэцяга ўзроўню, няздольнай перамагчы супраціўніка, якога яна недаацэньвала і якім пагарджала. (…) Няздольнасць Пуціна ажыццявіць сваю мару не азначае, што ён не будзе працягваць быць кашмарам для сваіх суседзяў», - пішуць у Politico.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках