23 красавiка 2024, aўторак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не пратрымаўся на фронце і тыдня: ва Украіне ліквідавалі баевіка з атрада «Ахмат»

Не пратрымаўся на фронце і тыдня: ва Украіне ліквідавалі баевіка з атрада «Ахмат»

Акупант развёўся з жонкай і ў адплату «былой» адправіўся на вайну.

Тыдня не прабыў на фронце ва Украіне і быў ліквідаваны УСУ 31-гадовы расейскі акупант Арцём Багданчыкаў з Еманжалінска.

29 верасня ён адправіўся на фронт у складзе атрада «Ахмат» як «добраахвотнік», а ўжо 4 кастрычніка стаў «200-м». Пра гэта расейскім СМІ расказала ягоная былая жонка Дар'я, паведамляе Charter97.org.

У Арцёма быў сын, але з жонкай ён не жыў. У жніўні ён развёўся з жонкай і ўжо ў верасні надумаў ісці добраахвотнікам на фронт.

«Можа, ён у адплату мне пайшоў туды ці нешта даказаць, але ён аўтамат апошні раз трымаў у 18 гадоў, калі ў войску служыў. Яго адразу ж адправілі. Ён загінуў праз пяць дзён пасля адпраўкі. Не разумею, чаму так адбываецца. Ён мне тэлефанаваў апошні раз 4 кастрычніка, і ўсё, потым больш не выходзіў на сувязь», - распавяла Дар'я.

Жанчына расказала, што звярталася да кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава, у вайсковую пракуратуру. Былога мужа ўдалося адшукаць толькі праз 53 дні, 1 снежня яго прывезлі ў Еманжалінск і там жа 3 снежня пахавалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках