25 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: У войску Беларусі можа адбыцца раскол

7
ISW: У войску Беларусі можа адбыцца раскол

Частка вайскоўцаў гатовая ўзбунтавацца.

Спробы Расеі прымусіць Беларусь далучыцца да вайны ва Украіне могуць выклікаць унутраныя трэнні і раскол у войску краіны.

Як адзначаюць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), гэта пацвярджае і ўкраінскі Генштаб. 7 снежня ГШ УСУ паведаміў аб росце незадаволенасці дзейнасцю беларускага вайсковага палітычнага кіраўніцтва за пагрозы ўступлення Беларусі ў вайну ва Украіне сярод вайскоўцаў беларускай памежнай службы і ўзброеных сіл.

Раней аналітыкі ISW меркавалі, што расейскі міністр абароны Сяргей Шайгу лётаў у Беларусь на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным, каб працягнуць ціск на Беларусь і прымусіць яе падтрымаць наступальную кампанію Расеі ва Украіне. У той жа час беларускія чыноўнікі, сярод іншых Лукашэнка і Хрэнін, выкарыстоўвалі рыторыку для падтрымкі расейскай інфармацыйнай аперацыі, накіраванай на замацаванне ўкраінскіх сіл на беларуска-ўкраінскай мяжы з пагрозай уступлення Беларусі ў вайну.

«Расейскі ціск і ўдзел беларускіх афіцыйных асоб у расейскай інфармацыйнай аперацыі, якая працягваецца, могуць выклікаць неспакой сярод беларускіх вайскоўцаў. ISW працягвае ацэньваць, што Беларусь наўрад ці ўступіць у вайну ва Украіне праз ўнутраныя чыннікі, якія стрымліваюць гатоўнасць Лукашэнкі гэта зрабіць», - гаворыцца ў справаздачы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках